4 сакавіка павінна быць вынесена рашэньне адзінай абвінавачанай па «справе Белты» Марыне Золатавай. Пракурор запрасіў для яе вельмі высокі штраф. У ходзе справы высьветлілася, што Марыну Золатаву пачалі праслухоўваць яшчэ да выбуху справы Белты. Гэта, у прынцыпе, чарговы раз пацьвердзіла інфармацыю, што незалежных журналістаў у краіне праслухоўваюць.
П. Усаў: Тое, што КДБ праслухоўвала працаўнікоў tut.by, выявілася яшчэ на пачатку справы. Трэба разумець, што беларускія службы праслухоўваюць тэлефоны ўсіх вядомых журналістаў, актывістаў. І гэта не зьдзіўляе. Зьдзіўленьне выклікае тое, што журналісты і палітыкі ведаюць, у якой краіне яны жывуць, і ўсё ж працягваюць абмяркоўваць па тэлефоне важныя справы, што потым выкарыстоўваюць сілавыя структуры. Журналісты і актывісты такім чынам аблягчаюць працу рэпрэсіўным органам Беларусі.
Прысуд Золатавай вынесуць. Гэта такая сыстэма. Яна ня можа, пачаўшы працэс рэпрэсій, ня вынесьці нейкага прыгавору, бо гэта азначае збой сыстэмы. Будзе ня толькі штраф, але будзе вялікі штраф. Справа ня толькі ў самім працэсе, які, безумоўна, зьяўляецца абсурдам. Мэтай гэтага працэсу зьяўляецца пакараньне і запалохваньне журналістаў напярэдадні выбарчых кампаній.

У далучаным гукавым файле поўны камэнтар палітоляга.