Logo Polskiego Radia
Print

З чым Трамп едзе на саміт з Кім Чэн Ынам?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.02.2019 13:52
Перад другім самітам ЗША-Паўночная Карэя (серада і чацьвер у Ханой) Трамп мінімалізуе свае чаканьні.
PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Gazeta Wyborcza
З чым Трамп едзе на саміт з Кім Чэн Ынам? Дэмакраты заклікаюць прэзыдэнта, каб у Ханой «ён рэалізаваў сур’ёзны дыпляматычны плян». Дональд Трамп адказвае: «Сьмешна глядзець на людзей, якія нічога не дасягнулі, а цяпер гавораць мне, як весьці перамовы».
Перад другім самітам ЗША-Паўночная Карэя (серада і чацьвер у Ханой) Трамп мінімалізуе свае чаканьні. Ён ня кажа, як да гэтага часу, пра цьвёрдыя патрабаваньні поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскай Паўвыспы, перадачы поўнага сьпісу паўночнакарэйскіх нуклеарных інсталяцый і допуску да іх міжнародных экспэртаў. Цяпер амэрыканскаму прэзыдэнту дастаткова таго, каб Кім гарантаваў, што ня будзе больш ракетных выпрабаваньняў. Яшчэ ў 2017 годзе Паўночная Карэя правяла шэраг выпрабаваньня ракет ICBM, якія пераносяць нуклеарныя боегалоўкі, і якія могуць даляцець у кожную кропку Амэрыкі.
У нядзелю Дональд Трамп падкрэсьліў, што «ён не сьпяшаецца і ня хоча нікога падганяць». «Я толькі не хачу гэтых выпрабаваньняў. Пакуль іх ня будзе, мы будзем задаволеныя», – дадаў. З такой мінімальнай праграмай Трамп сёньня накіроўваецца ў Ханой.
Многія экспэрты мяркуюць, што ў Кіме Трамп бачыць сваё адлюстраваньне: бізнэс-чалавека, які рашуча крочыць па зямлі.
У нядзелю лідары Дэмакратаў у Сэнаце запатрабавалі ад Трампа, каб размовы «прынесьлі канкрэтны прагрэс у галіне дэнуклеарызацыі і зьмяншэньне напружаньня на паўвысьпе». Заклікалі, каб у Ханой быў рэалізаваны сур’ёзны дыпляматычны плян». Крытыкам прэзыдэнт напісаў на Твітэры: «Сьмешна глядзець на людзей, якія нічога не дасягнулі, а цяпер гавораць мне, як весьці перамовы з Паўночнай Карэяй. У любым выпадку дзякуй!».

Gazeta Wyborcza:

Дэмакраты заклікаюць прэзыдэнта, каб у Ханой «ён рэалізаваў сур’ёзны дыпляматычны плян». Дональд Трамп адказвае: «Сьмешна глядзець на людзей, якія нічога не дасягнулі, а цяпер гавораць мне, як весьці перамовы».

Перад другім самітам ЗША-Паўночная Карэя (серада і чацьвер у Ханой) Трамп мінімалізуе свае чаканьні. Ён ня кажа, як да гэтага часу, пра цьвёрдыя патрабаваньні поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскай Паўвыспы, перадачы поўнага сьпісу паўночнакарэйскіх нуклеарных інсталяцый і допуску да іх міжнародных экспэртаў. Цяпер амэрыканскаму прэзыдэнту дастаткова таго, каб Кім гарантаваў, што ня будзе больш ракетных выпрабаваньняў. Яшчэ ў 2017 годзе Паўночная Карэя правяла шэраг выпрабаваньня ракет ICBM, якія пераносяць нуклеарныя боегалоўкі, і якія могуць даляцець у кожную кропку Амэрыкі.

У нядзелю Дональд Трамп падкрэсьліў, што «ён не сьпяшаецца і ня хоча нікога падганяць». «Я толькі не хачу гэтых выпрабаваньняў. Пакуль іх ня будзе, мы будзем задаволеныя», – дадаў. З такой мінімальнай праграмай Трамп сёньня накіроўваецца ў Ханой.

Многія экспэрты мяркуюць, што ў Кіме Трамп бачыць сваё адлюстраваньне: бізнэс-чалавека, які рашуча крочыць па зямлі.

У нядзелю лідары Дэмакратаў у Сэнаце запатрабавалі ад Трампа, каб размовы «прынесьлі канкрэтны прагрэс у галіне дэнуклеарызацыі і зьмяншэньне напружаньня на паўвысьпе». Заклікалі, каб у Ханой быў рэалізаваны «сур’ёзны дыпляматычны плян». Крытыкам прэзыдэнт напісаў на Твітэры: «Сьмешна глядзець на людзей, якія нічога не дасягнулі, а цяпер гавораць мне, як весьці перамовы з Паўночнай Карэяй. У любым выпадку дзякуй!».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт