Містычны полюс Беларусі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.02.2019 12:01
Шукаюць хлопцы з праекта "Yelnyatrip" ў сэрцы Ельнянскіх балотаў.
Foto: screen z youtube.com #Yelnya Trip
У Беларусі неяк журналісты назвалі 7 рэчаў, за якія варта любіць краіну. Сярод іншага згадвалі добрую мэдыцыну, ваду, танны транспарт і прыгажосьць людзей. Ня менш прыгожая ў Беларусі й прырода. Наш сёньняшні госьць з праекта «Yelniatrip» вось ужо трэці год спрабуе распавесьці сьвету пра прыгажосьць балота Ельня.
Беларускі клясык сьпяваў, што, каб любіць Беларусь, трэба пабываць у замежных краях. Неабавязкова, шмат цікавых і маляўнічых мясьцінаў, якія выклікаюць сапраўдныя эмоцыі, ёсьць у самой Беларусі. Так захапіліся беларускімі балотамі хлопцы з Менску, якія пачалі ладзіць экалягічныя вандроўкі на балоты «Ельня» для тых, хто хоча адпачыць ва ўмовах дзікай прыроды.
Ёльня – гэта буйны ды старадаўні азёрна-багнаваты комплекс, які знаходзіцца на поўначы Беларусі. Гэтаму месцу 100 азёраў некалькі тысяч гадоў.
Пра тое, што такое «Ельня» і чаму сучаснага месьціча цікавіць гэтая тэрыторыя, мы размаўляем з адным з ініцыятараў праекта «YelnyaTrip» Дзянісам Лагуном.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч