Logo Polskiego Radia
Print

Дом Ч. Немэна адрамантуюць за грошы з польскага дзяржбюджэту

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.02.2019 15:22
Плянуецца зрабіць рамонт стрэх і даху, які цяпер пакрыты шыфэрам.
Чэслаў Немэн на Фэстывалю польскай песьні ў Аполі, чэрвень 1975 году Чэслаў Немэн на Фэстывалю польскай песьні ў Аполі, чэрвень 1975 году Narodowe Archiwum Cyfrowe/Rutowska Grażyna

Дзяржаўны Інстытут POLONIKA прызначыць сёлета каля 6 млн. злотых на рамонт помнікаў, зьвязаных з польскай гісторыяй, якія знаходзяцца за межамі Польшчы – паведамляе «Rzeczpospolita».

Працягнуцца рамонтныя работы між іншым на Лычакоўскіх могілках і ў шматлікіх храмах ва Ўкраіне, зьвязаных з польскай гісторыяй і культурай. З дзяржаўнага бюджэту будуць выдзеленыя сродкі на кансэрвацыю твораў мастацтва польскіх мастакоў.

У плянах таксама рамонт між іншым роднага дому Чэслава Немэна ў Беларусі. Дырэктарка Інстытуту POLONIKA Дарота Янішэўска-Якубяк паведаміла пра намеры адрамантаваць дом у Старых Васілішках, дзе на працягу 19 гадоў пражываў Чэслаў Выджыцкі, больш вядомы пад псэўданімам Чэслаў Немэн. Плянуецца зрабіць рамонт стрэх і даху, які цяпер пакрыты шыфэрам. Калісьці будынак, у якім жыў славуты польскі пясьняр, быў крыты гонтамі. Па словах Янішэўскай-Якубяк, рамонт можа быць праведзены яшчэ ў гэтым годзе. Некалькі гадоў таму ў будынку быў адкрыты музэй Ч. Немэна, які наведвае шмат аматараў яго таленту.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт