Logo Polskiego Radia
Print

Хваля антысэмітызму абрынулася на Заходнюю Эўропу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.02.2019 11:57
Падчас свайго візыту ў Польшчы, прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што «антысэмітызм сёньня больш небясьпечны ў Заходняй Эўропе чымсьці ва Ўсходняй».
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0

Хваля антысэмітызму абрынулася на Заходнюю Эўропу, аднак у Польшчы габрэі пачуваюцца бясьпечна, паведамляе Rzeczpospolita.
16 лютага ў суботу на парыскім бульвары Манпарнас абураны натоўп пратэстоўцаў у жоўтых камізэльках напаў на Алана Фінкелькаўта – габрэя польскага паходжаньня, выбітнага інтэлектуала. Толькі неадкладныя дзеяньні францускай паліцыі спынілb расправу «жоўтых камізэлек» над інтэлектуалам габрэйскай нацыянальнасьці. Фінкелькаўт, параўнаў атаку на сябе, з той нянавісьцю, якая панавала падчас габрэйскіх пагромаў першай паловы ХХ стагодзьдзя.
Адразу пасьля нападу Алану Фінкелькаўту пазваніў прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон. Францускі лідэр, паведаміў што гэты інцыдэнт зьяўляецца суцэльнай супярэчнасьцю таго, чым зьяўляецца вялікі францускі народ.
На жаль, напад на Алана Фінкелькаўта не зьяўляецца выпадковасьцю. Летась у Францыі зафіксавана 541 акт агрэсіі на антысэміцкай глебе, у параўнаньні зь 2017 годам колькасьць нападаў павялічылася на 74%. У атаках зачастую ўдзельнічаюць ня толькі мусульмане але й звычайныя французы. У сваю чаргу ў Нямеччыне ў 2018 годзе адбылася 1646 актаў агрэсіі супраць габрэяў і гэта самы вялікі паказчык за апошнія 10 гадоў.
Падчас свайго візыту ў Польшчы, прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што «антысэмітызм сёньня больш небясьпечны ў Заходняй Эўропе чымсьці ва Ўсходняй». Паводле Джоната Орштэйна, які стварыў у Кракаве найвялікшую габрэйскую арганізацыю ў Польшчы, палякі пачалі адкрываць для сябе тысячагадовую культуру польскіх габрэяў, пачалі ёй захапляцца. З гэтае прычыны, у Польшчы паўстала добрая атмасфэра вакол габрэйскай супольнасьці, падсумоўвае Rzeczpospolita.

Аднак у Польшчы габрэі пачуваюцца бясьпечна, паведамляе Rzeczpospolita.16 лютага ў суботу на парыскім бульвары Манпарнас абураны натоўп пратэстоўцаў у жоўтых камізэльках напаў на Алана Фінкелькаўта – габрэя польскага паходжаньня, выбітнага інтэлектуала. Толькі неадкладныя дзеяньні францускай паліцыі спынілb расправу «жоўтых камізэлек» над інтэлектуалам габрэйскай нацыянальнасьці. Фінкелькаўт, параўнаў атаку на сябе, з той нянавісьцю, якая панавала падчас габрэйскіх пагромаў першай паловы ХХ стагодзьдзя.

Адразу пасьля нападу Алану Фінкелькаўту пазваніў прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон. Францускі лідэр, паведаміў што гэты інцыдэнт зьяўляецца суцэльнай супярэчнасьцю таго, чым зьяўляецца вялікі францускі народ.

На жаль, напад на Алана Фінкелькаўта не зьяўляецца выпадковасьцю. Летась у Францыі зафіксавана 541 акт агрэсіі на антысэміцкай глебе, у параўнаньні зь 2017 годам колькасьць нападаў павялічылася на 74%. У атаках зачастую ўдзельнічаюць ня толькі мусульмане але й звычайныя французы. У сваю чаргу ў Нямеччыне ў 2018 годзе адбылася 1646 актаў агрэсіі супраць габрэяў і гэта самы вялікі паказчык за апошнія 10 гадоў.

Падчас свайго візыту ў Польшчы, прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што «антысэмітызм сёньня больш небясьпечны ў Заходняй Эўропе чымсьці ва Ўсходняй». Паводле Джоната Орштэйна, які стварыў у Кракаве найвялікшую габрэйскую арганізацыю ў Польшчы, палякі пачалі адкрываць для сябе тысячагадовую культуру польскіх габрэяў, пачалі ёй захапляцца. З гэтае прычыны, у Польшчы паўстала добрая атмасфэра вакол габрэйскай супольнасьці.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт