Чэскі цуд толькі для чэхаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.02.2019 15:05
Краіна з сацыялістычным мінулым становіцца сусьветным эканамічным тыграм.
wikipedia.com / David Liuzzo
Якім чынам краіна з сацыялістычным мінулым становіцца сусьветным эканамічным тыграм? - задумоўваецца аўтар артыкула Караль Васілеўскі.
Самае нізкае беспрацоўе ў ЭЗ – 1,9%, рэкордная колькасьць працоўных месцаў і ўраўнаважаныя зарплаты. Напрыклад, у Нямеччыне беспрацоўе складае 3,3%, а ва ўсім ЭЗ – 6,7%, у ЗША – 3,7%, у Японіі – 2,5%.
«У Чэхіі працуюць усе, хто хоча працаваць», – кажа генэральны дырэктар міжнароднага агенцтва занятасьці «Рандстад» у Чэхіі Яцэк Каваляк.
Чэхі пасьлядоўна выбіралі стабільныя інвэстыцыі. Рабілі стаўку на аўтамабільны сэктар, які зьяўляецца вельмі добрым працадаўцам. Адна Skoda забясьпечвае 20-30 прац. усяго ВУП Чэхіі.
Акрамя гэтага, Чэхіі ўдалося тое, з чым змагаюцца многія ўрады ў сьвеце – краіна не ўтрымлівае нерэнтабельнай сельскай гаспадаркі.
У Чэхіі прадпрыемствы змагаюцца за працаўнікоў і прымяняюць шматлікія захады, каб затрымаць іх на прадпрыемстве.
Галоўнай задачай міжнароднага агенцтва занятасьці «Рандстад» у Чэхіі не зьяўляецца пошук беспрацоўных, бо ў краіне іх няма. Яцек Каваляк раіць кліентам, як ствараць прыцягальныя працоўныя месцы і сыстэму дадатковых выгадаў, якія затрымаюць работнікаў. Тым больш, што няма кім іх замяніць, бо чэхі надзвычай скептычна ставяцца да эканамічных імігрантаў. Афармленьне дакумэнтаў для замежнага працаўніка працягваецца нават 9 месяцаў. Улады неахвотна ставяцца да заробкавай іміграцыі, а прафсаюзы ў Чэхіі прыкладаюць вялікія намаганьні, каб заробкі дынамічна павышаліся, а некваліфікаваныя імігранты не псавалі рынак працы.
Wprost/яс