Logo Polskiego Radia
Print

Біл Браўдэр - асабісты вораг Пуціна

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.02.2019 14:42
Ангельскага фінансіста выгналі з Расеі за расьсьледаваньне злоўжываньняў Пуціна і яго калегаў.
Біл БраўдэрБіл БраўдэрBy World Economic Forum from Cologny, Switzerland - William F. Browder - World Economic Forum Annual Meeting 2011, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=18190066

Тыднёвік "Polityka" друкуе інтэрвію з Білам Браўдэрам (Bill Browder), фінансістам, якога выгналі з Расеі за расьсьледаваньне злоўжываньняў Пуціна і яго калегаў.

Біл Браўдэр, заснавальнік Hermitage Capital Management - гэтая фірма да 2005 году была найбуйнейшым фінансавым інвэстарам у Расеі. У 2009 г. у маскоўскай турме памёр ягоны супрацоўнік і юрыст Сяргей Магніцкі, закатаваны за тое, што выявіў шматмільённае махлярства расейскіх чыноўнікаў у шкоду фірмы Браўдэра. З таго часу Браўдэр вядзе кампанію па выкрываньні карупцыі расейскіх уладаў. Сваю гісторыю ён апісаў у кнізе "Чырвоная трывога".

- Расейцы апантана хочуць вас затрымаць. Абвінавачваюць ў незаконным прысваеньні, а таксама ў атручэньні Сяргея Магніцкага, - кажа журналіст "Polityka".

Біл Браўдэр зазначае, што гаворка ідзе пра аднаго расейца – пра Ўладзімера Пуціна. "Ён вельмі хоча мяне злавіць, таму што я прычыніўся да таго, што некалькі краін прынялі гэтак званы закон Магніцкага. Гэта правілы, якія замарожваюць актывы і накладаюць візавыя санкцыі на тых, хто парушае правы чалавека, а ў прыватнасьці хто меў дачыненьне да забойства Магніцкага", – расказаў Браўдэр.

Броўдэр зазначае, што Пуцін асабіста скарыстаў злачынствамі, якія выявіў Сяргей Магніцкі.

"Пуцін ведае, што мае дзеяньні б’юць па яго іміджу. У бандыцкіх колах выяўленьне злачынстваў боса банды зьяўляецца сур’ёзнай віной", – кажа Браўдэр тыднёвіку "Polityka"».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт