Logo Polskiego Radia
Print

Брусэль не да ўсіх чальцоў ЭЗ ставіцца аднолькава

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.02.2019 14:44
Ёсьць краіны, якія могуць разьлічваць на больш ляяльны падыход.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Dziennik Gazeta Prawna
Брусэль не да ўсіх ставіцца аднолькава. Ёсьць краіны, якія могуць разьлічваць на больш ляяльны падыход. Польшча да іх не належыць. Пакараньне Францыі і Нямеччыны за недазволеную дапамогу дзяржавы прадпрыемствам адбываецца значна радзей, чым у выпадку краін поўдня ЭЗ, ці яго новых чальцоў. Надзвычайны сродак у выглядзе загаду стрыманьня дапамогі Эўрапейская камісія выкарыстоўвае толькі ў дачыненьні да самых маладых чальцоў ЭЗ. Нягледзячы на гэта, краіны новай «13» зьяўляюцца самымі пакорнымі. Рашэньні ЭК у Судзе Эўразьвязу яны абскарджваюць значна радзей, чым дзяржавы, якія могуць разьлічваць на большую ляяльнасьць.
Зьяву прааналізаваў Польскі эканамічны інстытут. Аўтар рапарту Пётр Сэмэнюк бачыць некалькі прычын няроўнага падыходу да краін-чальцоў. «Краіны «старога» Эўразьвязу больш інвэстуюць у лабіраваньне і кампэтэнцыі чыноўнікаў дзяржаўнай адміністрацыі для абароны сваёй гаспадарчай палітыкі. У іх таксама больш ключавых чыноўнікаў у самім Брусэлі. Напрыклад, сярод дырэктараў, адказных за публічную дапамогу, толькі адзін з дзесяці чалавек паходзіць з «новага» ЭЗ», – кажа экспэрт.

Dziennik Gazeta Prawna

Польшча да іх не належыць. Пакараньне Францыі і Нямеччыны за недазволеную дапамогу дзяржавы прадпрыемствам адбываецца значна радзей, чым у выпадку краін поўдня ЭЗ, ці яго новых чальцоў. Надзвычайны сродак у выглядзе загаду стрыманьня дапамогі Эўрапейская камісія выкарыстоўвае толькі ў дачыненьні да самых маладых чальцоў ЭЗ. Нягледзячы на гэта, краіны новай «13» зьяўляюцца самымі пакорнымі. Рашэньні ЭК у Судзе Эўразьвязу яны абскарджваюць значна радзей, чым дзяржавы, якія могуць разьлічваць на большую ляяльнасьць.

Зьяву прааналізаваў Польскі эканамічны інстытут. Аўтар рапарту Пётр Сэмэнюк бачыць некалькі прычын няроўнага падыходу да краін-чальцоў. «Краіны «старога» Эўразьвязу больш інвэстуюць у лабіраваньне і кампэтэнцыі чыноўнікаў дзяржаўнай адміністрацыі для абароны сваёй гаспадарчай палітыкі. У іх таксама больш ключавых чыноўнікаў у самім Брусэлі. Напрыклад, сярод дырэктараў, адказных за публічную дапамогу, толькі адзін з дзесяці чалавек паходзіць з «новага» ЭЗ», – кажа экспэрт.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт