Logo Polskiego Radia
Print

Плян Маравецкага ўжо на палову рэалізаваны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2019 15:02
Мінае 2 гады з моманту распачацьця рэалізацыі ўрадавай Стратэгіі на карысьць адказнага разьвіцьця.
pixabay.com/Public Domain CC0

Плян Маравецкага ўжо на палову рэалізаваны
Мінае 2 гады з моманту распачацьця рэалізацыі ўрадавай Стратэгіі на карысьць адказнага разьвіцьця.
„На працягу двух гадоў мы рэалізавалі амаль палову найважнейшых задач, якія вынікаюць з урадавай Стратэгіі на карысьць адказнага разьвіцьця”, -паведаміў надоечы міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński). Нагадаем, у палове лютага мінае 2 гады з моманту распачацьця рэалізацыі гэтак званага пляну Маравецкага.
Паводле міністра, вынікам эфэктыўнай рэалізацыі ўрадавай стратэгіі зьяўляюцца вельмі добрыя эканамічныя вынікі. Квяціньскі дадаў, што цяпер урад падвядзе вынікі рэалізацыі стратэгіі і ўвядзе магчымыя зьмены.
Ежы Квяціньскі: Магчымыя зьмены будуць уведзеныя пасьля падвядзеньня вынікаў рэалізацыі Стратэгіі на карысьць адказнага разьвіцьця. Гэта адбудзецца цягам бліжэйшых тыдняў або месяцаў. Нагадаю, у палове лютага мінае 2 гады з моманту прыняцьця стратэгіі, а мы абяцалі, што менавіта пасьля 2 гадоў ацэнім ейную рэалізацыю.
Стратэгія на карысьць адказнага разьвіцьця ўтрымлівае больш за 300 праектаў. Да гэтай пары Рада па маніторынгу стратэгічных праектаў зацьвердзіла заканчэньне рэалізацыі 16 зь іх і працягвае ацэнку 21 праекту.
Міністар падкрэсьліў, што 47% са 180 стратэгічных праектаў, на якіх заснаваная ўрадавая стратэгія, ужо рэалізаваныя, або знаходзіцца на прасунутым этапе рэалізацыі.
Адным зь іх зьяўляецца „Канстытуцыя для бізнэсу”, якая зьмяніла асяродзьдзе функцыянаваньня кампаній у Польшчы, а таксама стаўленьне адміністрацыі да бізнэсу.
Яшчэ адзін вельмі важны праект – гэта новая сыстэма падтрымкі інавацый. У сваю чаргу вельмі прасунутая рэалізацыя праектаў, зьвязаных з кіраваньнем фінансамі на нацыянальным узроўні, з ушчыльненьнем падатковай сыстэмы, кіраваньнем сродкамі з фондаў ЭЗ і інвэстыцыйнымі працэсамі.
Паводле міністра Квяціньскага, ажыцьцяўленьне ўрадавай стратэгіі адлюстроўваецца ў добрых эканамічных выніках, у тым ліку ў росьце ВУП, які ўтрымліваецца на ўзроўні 5%, нізкім беспрацоўі (менш чым 6%), выдатнай сытуацыі ў бюджэце і ў скарачэньні запазычанасьці краіны.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт