Logo Polskiego Radia
Print

Дзьверы паміж Японіяй ды Польшчай адчыненыя

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.01.2019 11:45
Дзякуючы эканамічнаму супрацоўніцтву зь Японіяй, польскі рынак працы папоўніўся 37 тысячамі працоўных месцаў, у маштабе ўсяго Эўрапейскага Зьвязу, гэта 740 тысяч працоўных месц.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзьверы паміж Японіяй ды Польшчай адчыненыя, лічаць у штодзённым выданьні Dziennik Gazeta Prawna. Усё мацней гучаць галасы, што аднаўленьня межаў, будаўніцтва новых муроў ды паглыбленьне існуючых падзелаў зьяўляецца няўхільным.
Аднак, гэта памылковая тэорыя. Прыклад Эўрапейскага зьвязу даводзіць, што паглыбленьне сувязяў ды ўшчыльненьне супрацоўніцтва прыносіць выключна пазытыўныя вынікі. Адным з галоўных посьпехаў такой палітыкі зьяўляецца ажыцьцяўленьне дамовы аб эканамічным партнэрстве паміж Эўрапейскім Зьвязам і Японіяй.
Дамова прынясі бесьпярэчную карысьць як усёй эўрапейскай супольнасьці, так і Польшчы. Ужо зараз Японія зьяўляецца 11 паводле памеру гандлёвых сувязей не эўрапейскім партнэрам Польшчы. Дамова паміж ЭЗ і Японіяй прыбірае перашкоды ў выглядзе матыў ды падвойных адміністрацыйных працэдур. Спрашчэньне гандлёвых працэдур зь Японіяй у першую чаргу пазытыўнае паўплывае на дзейнасьць малы ды сярэдніх фірмаў, бо сярод 1300 польскіх прадпрыемстваў, якія гандлююць з Японіяй, 75%, гэта малыя ды сярэднія прадпрыемствы.
Дзякуючы эканамічнаму супрацоўніцтву зь Японіяй польскі рынак працы папоўніўся 37 тысячамі працоўных месцаў, у маштабе ўсяго Эўрапейскага Зьвязу гэта 740 тысяч працоўных месца. Адкрыты гандаль, гэта рухавік гаспадарчага росту аб’яднанай Эўропы.
Перад абліччам эўрапейцаў паўстае новы магутны выклік – у хуткім часе 90% гаспадарчага росту будзе адбывацца па-за Эўрапейскім Зьвязам. Калі Эўропа хоча застацца ў лідэрах, ёй неабходна пашыраць паглыбляць гандлёвыя сувязі, абапіраючыся на прынцып адкрытасьці – падсумоўвае камісар ЭЗ па пытаньнях гандлю Сэсылія Мальмстром у сваім артыкуле, надрукаваным у польскім выданьні Dziennik Gazeta Prawna.

Усё мацней гучаць галасы, што аднаўленьня межаў, будаўніцтва новых муроў ды паглыбленьне існуючых падзелаў зьяўляецца няўхільным. Аднак, гэта памылковая тэорыя. Прыклад Эўрапейскага зьвязу даводзіць, што паглыбленьне сувязяў ды ўшчыльненьне супрацоўніцтва прыносіць выключна пазытыўныя вынікі.

Адным з галоўных посьпехаў такой палітыкі зьяўляецца ажыцьцяўленьне дамовы аб эканамічным партнэрстве паміж Эўрапейскім Зьвязам і Японіяй. Дамова прынясе бесьпярэчную карысьць як усёй эўрапейскай супольнасьці, так і Польшчы. Ужо зараз Японія зьяўляецца 11 паводле памеру гандлёвых сувязей не эўрапейскім партнэрам Польшчы. Дамова паміж ЭЗ і Японіяй прыбірае перашкоды ў выглядзе матыў ды падвойных адміністрацыйных працэдур. Спрашчэньне гандлёвых працэдур зь Японіяй у першую чаргу пазытыўнае паўплывае на дзейнасьць малы ды сярэдніх фірмаў, бо сярод 1300 польскіх прадпрыемстваў, якія гандлююць з Японіяй, 75%, гэта малыя ды сярэднія прадпрыемствы.

Дзякуючы эканамічнаму супрацоўніцтву зь Японіяй, польскі рынак працы папоўніўся 37 тысячамі працоўных месцаў, у маштабе ўсяго Эўрапейскага Зьвязу, гэта 740 тысяч працоўных месц. Адкрыты гандаль, гэта рухавік гаспадарчага росту аб’яднанай Эўропы.

Аднак перад абліччам эўрапейцаў паўстае новы магутны выклік – у хуткім часе 90% гаспадарчага росту будзе адбывацца па-за Эўрапейскім Зьвязам. Калі Эўропа хоча застацца ў лідэрах, ёй неабходна пашыраць паглыбляць гандлёвыя сувязі, абапіраючыся на прынцып адкрытасьці – падсумоўвае камісар ЭЗ па пытаньнях гандлю Сэсылія Мальмстром у сваім артыкуле, надрукаваным у польскім выданьні Dziennik Gazeta Prawna.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт