Ад брамы Прэзыдэнцкага палацу ў вар’ятню
Ці зьдзяйсьняльнік ралі-рэйду ў цэнтры польскай сталіцы псыхічна хворы?
Пракуратура выставіла абвінавачваньне 36-гадоваму Пшэмыславу С., які ў апошні аўторак спрабаваў штурмаваць браму агароджы Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве. За зьбіцьцё аўтамабілем паліцыянта й спробу ўварваньня на тэрыторыю сядзібы адміністрацыі кіраўніка Польшчы мужчыне пагражае 10 гадоў турмы. Аднак, пракуроры хочуць спачатку праверыць псыхічнае здароўе абвінавачанага, паведамляе партал правага накірунку niezależna.pl.
Пра самога Пшэмыслава С. вядома няшмат. Варшаўская пракуратура выявіла толькі, што 36-гадовы мужчына на працягу некаторага часу жыў і шукаў працу ў Варшаве. Ён выпускнік юрыдычнага факультэта аднаго з польскіх ВНУ.
Нагадаем, у аўторак у цэнтры Варшавы кіроўца аўтамабіля спачатку не затрымаўся на праверку, зьбіў аднаго з паліцыянтаў, якія хацелі спыніць машыну, а пазьней накіраваўся да Прэзыдэнцкага палацу, дзе ўдарыў у элемэнт сыстэмы забесьпячэньня рэзыдэнцыі. Там мужчына быў неадкладна затрыманы супрацоўнікамі Службы аховы дзяржавы.
Паводле сьведкаў, мужчына не паводзіў сябе нармальна.
„Ён не паводзіў сябе агрэсіўна, але й не рэагаваў на каманды. Кантакт зь ім быў складаны (…). Алькатэст не даказаў, што ён быў пад узьдзеяньнем алькаголю. Мы чакаем вынікаў таксыкалягічных аналізаў”, - паведаміў прэс-сакратар Варшаўскай пракуратуры Лукаш Лапчыньскі (Łukasz Łapczyński).
Пшэмыслаў С. быў абвінавачаны ў нападзе на супрацоўніка паліцыі падчас выконваньня ім службовых абавязкаў. Мужчына сваёй віны не прызнаў і адмовіўся даваць паказаньні. Ён таксама паведаміў, што ня памятае ўсёй падзеі, паведамляе партал niezalezna.pl.
niezależna.pl/аз
Пракуратура выставіла абвінавачваньне 36-гадоваму Пшэмыславу С., які ў апошні аўторак спрабаваў штурмаваць браму агароджы Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве.
За зьбіцьцё аўтамабілем паліцыянта й спробу ўварваньня на тэрыторыю сядзібы адміністрацыі кіраўніка Польшчы мужчыне пагражае 10 гадоў турмы. Аднак, пракуроры хочуць спачатку праверыць псыхічнае здароўе абвінавачанага, паведамляе партал правага накірунку niezależna.pl.
Пра самога Пшэмыслава С. вядома няшмат. Варшаўская пракуратура выявіла толькі, што 36-гадовы мужчына на працягу некаторага часу жыў і шукаў працу ў Варшаве. Ён выпускнік юрыдычнага факультэта адной з польскіх ВНУ.

аз