Маці забойцы мэра Гданьска просіць прабачэньня за сына
Маці Стэфана В.: Я прашу прабачэньня за свайго сына (…) Аднак, я надалей яго маці.
„Я прашу прабачэньня за свайго сына. Ён пакрыўдзіў столькі людзей - мэра, яго сям'ю, нас ... Аднак, я надалей маці. Гэта самае складанае пачуцьцё, якое можна сабе ўявіць”, - кажа Ялянта, маці Стэфана В., забойцы мэра Гданьска Паўла Адамовіча ў кранальным інтэрвію, якое публікуе „Вялікі фармат” - дадатак да выданьня „Gazeta Wyborcza”.
Пра тое, што Стэфан В. параніў Паўла Адамовіча падчас фіналу дабрачыннай акцыі „Аркестар сьвяточнай дапамогі”, спадарыня Ялянта даведаўся ад другога сына. „Я пачала плакаць, муж таксама. Мы казалі: „Гэта немагчыма!”, - расказвае жанчына.
Яна кажа, што калісьці мела магчымасьць пазнаёміцца з мэрам Гданьска. Называе яго „цёплым, добрым чалавекам”.
„Восем дзён да таго, як сын меў выйсьці з турмы, я пайшла ў паліцыю й папярэджвала, што Стэфан можа зрабіць нешта непрадказальнае”, - плача маці забойцы. Яна дадае, што турма моцна зьмяніла ейнага сына.
Што цяпер яна пра яго думае? „Гэта самае цяжкае. Як маці, я надалей яго люблю. Толькі я ў роспачы, што ён зрабіў нешта жудаснае (...). Але я ніколі не адракуся ад яго. Я буду пакутаваць да канца жыцьця, хоць сына я страціла назаўсёды. На волі, я яго хутчэй за ўсё не пабачу”, - прызнаецца жанчына.
Яна дадае, што пасьля нападу на мэра Гданьска жыцьцё ейнай сям’і рэзка зьмянілася. У сродках масавай інфармацыі паказалі шматпавярховы жылы будынак, у якім жывуць астатнія дзеці спадарыні Ялянты. Яны былі прымушаныя пераехаць.
„Яны баяцца вяртацца да дому, а гэта ж нармальныя, дарослыя людзі: студэнтка археалёгіі, выпускнік Палітэхнічнага ўнівэрсытэта, афіцыянт”, -скардзіцца маці. Самы малодшы сын спадарыні Ялянты ўступіў у ордэн.
„Падчас нашага апошняга бачаньня ў турме ў лістападзе мінулага году ён (Стэфан В. - рэд) казаў, што яго пакрыўдзілі, зьнішчылі здароўе й што ён зробіць нешта спэктакулярнае. Я спалохалася(…). Пазьней лекары сьцьвердзілі, што гэта паранаідальная шызафрэнія”, - кажа жанчына ў інтэрвію „Вялікаму фармату”, дадатку да выданьня „Gazeta Wyborcza”.
Нагадаем, 13 студзеня 27-гадовы Стэфан В. падчас фіналу дабрачыннай акцыі кінуўся з нажом на мэра Гданьска Паўла Адамовіча, які ў гэтым часе прамаўляў са сцэны. Паранены чыноўнік быў шпіталізаваны, дзе памёр на наступны дзень. У суботу 19 студзеня ў Гданьску адбылося пахаваньне Паўла Адамовіча. Яму было 53 гады. На пасадзе мэра гораду Гданьск ён заставаўся 20 гадоў.
аз