Logo Polskiego Radia
Print

Польская штангістка просіць дамагчы фінансава, бо трапіла ў цяжкую сытуацыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.01.2019 17:16
Алімпійская чэмпіёнка Агата Врубэль з-за цяжкай сытуацыі была прымушаная ўладкавацца на працу на сьмецьцеперапрацоўчы завод.
Агата Врубэль у студыі Польскага тэлебачаньня, 2005 год Агата Врубэль у студыі Польскага тэлебачаньня, 2005 год tv/screen

Польская штангістка й алімпійская мэдалістка Агата Врубэль зьвярнулася па дапамогу. «Я ведаю, што ў мяне было шмат прыхільнікаў, калі змагалася на спаборніцтвах. Я зьвяртаюся да іх з просьбай, калі гэта магчыма, мне дапамагчы, ахвяруючы нават невялікую суму», – напісала спартсмэнка. Пра гэта паведамляе газэта Rzeczpospolita.
Агата Врубэль – чэмпіёнка сьвету, трохразовая чэмпіёнка Эўропы й васьміразовая чэмпіёнка Польшчы па цяжкай атлетыцы.
Пасьля завяршэньня спартыўнай кар’еры Агата Врубэль засталася бяз сродкаў на існаваньне. Яна была прымушаная выехаць у Вялікабрытаніі і ўладкавацца на працу на сьмецьцеперапрацоўчы завод. Калі стала вядома пра месца працы алімпійскай чэмпіёнкі, яе ўзяло на працу Польскае радыё «Лёндан». Пазьней на нейкі час Агата прапала з поля зроку СМІ. Калі ж сытуацыя стала крытычнай, яна папрасіла аб дапамозе.
Аказалася, што ў 2016 годзе памерла яе маці. Гэта прывяло да таго, што Агата захварэла дэпрэсіяй. Акрамя таго, у спартсмэнкі – цукровы дыябэт і дыябэтычная нэўрапатыя, якая зьяўляецца прычынай моцнага болю рук і ног. На лекі яна выдаткоўвае вялікія грошы, што дадаткова ўскладняе сур’ёзны недахоп сродкаў.
У інтэрнэце пачаўся збор сродкаў для Агата Врубэль. Аб дапамозе спартсмэнцы заявіў міністар спорту Польшчы Вітальд Банька й Польскі саюз цяжкай атлетыкі, паведамляе газэта Rzeczpospolita.
Дарэчы, Агата Врубэль – кавалер Ордэну Адраджэньня Польшчы й залатога «Крыжа Заслугі».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт