Музэй Варшаўскага паўстаньня адзначыць 75-годзьдзе барацьбы
Сёлета Музэй Варшаўскага паўстаньня будзе таксама сьвяткаваць 15-годзьдзе сваёй дзейнасьці.
Сёлета Музэй Варшаўскага паўстаньня будзе адзначаць дзьве важныя падзеі: 75-годзьдзе пачатку Варшаўскага паўстаньня й 15-годзьдзе сваёй дзейнасьці.
Пра пляны музэйнай установы, зьвязаныя са згаданымі падзеямі, расказвае Анна Задрожна.
***********************
Дырэктар Музэя Варшаўскага паўстаньня Ян Алдакоўскі (Jan Ołdakowski) паведаміў, што ў мінулым годзе ўстанову наведала рэкордная колькасьць гасьцей - больш за 718 тысяч чалавек.
Ян Алдакоўскі: Нягледзячы на тое, што музэй існуе ўжо 15 гадоў, то яго наведвае ўсё больш гасьцей. Для нас гэта асабліва важна. Гэта таксама доказ таго, што памяць пра Варшаўскае паўстаньне - адну з найважнейшых падзеяў у гісторыі XX стагодзьдзя - для палякаў надалей важная.
„Гэта нагода для гонару”, - кажа дырэктар установы й дадае, што немалы ўплыў на папулярнасьць музэя мае яго прывабная праграма.
Ян Алдакоўскі: Мы арганізавалі шмат сустрэчаў, асабліва з удзельнікамі паўстаньня, зь гісторыкамі. Агулам у нас адбылося 136 дакладаў, 89 майстэрняў , 26 музычных канцэртаў, 10 прэзэнтацыяў кніг. Былі таксама гарадзкія гульні і г.д.
Ян Алдакоўскі запэўнівае, што сёлета колькасьць арганізаваных ва ўстанове мерапрыемстваў будзе яшчэ большая, праграма багацейшая. Кульмінацыйным момантам сёлетняй працы музэя будуць урачыстасьці, зьвязаныя з 75-годзьдзем пачатку барацьбы за сталіцу.
Паводле дырэктара, адным з найважнейшых мерапрыемстваў будзе гэтак званая „Эстафэта пакаленьняў”.
Ян Алдакоўскі: У 2019 годзе мы робім асаблівую стаўку на сустрэчы ўдзельнікаў Варшаўскага паўстаньня з маладымі людзьмі. Мы хочам , каб паўстанцы ў гэты год адчувалі сябе як героі. Хочам, каб у рамках гэтай гадавіны яны сустрэліся са сваімі пераемнікамі – маладымі людзьмі, якія ўмеюць быць гераічнымі таксама ў мірныя часы. Паўстанцы – гэта выключныя людзі. Гэта людзі, якія ня толькі рызыкавалі сваім жыцьцём, прымаючы ўдзел ва ўзброеным супраціве, але яны зьяўляюцца патрыётамі таксама ў часы міру. Яны заўсёды актыўныя й заангажаваныя ў грамадзкую дзейнасьць.
Паралельна з найважнейшымі падзеямі, зьвязанымі з 75-ай гадавінай пачатку Варшаўскага паўстаньня, у музэі адбудзецца спэцыяльны зьезд польскіх гарцэраў.
Ян Алдакоўскі: Гэта будзе найбуйнейшы ў гісторыі зьезд гарцэраў- прадстаўнікоў чатырох найбуйнейшых гарцэрскіх арганізацыяў у Польшчы. Такім чынам мы хочам паказаць, што калі гаворка ідзе пра Варшаўскае паўстаньне, усе гарцэры маюць падобнае меркаваньне. У рамках зьезду маладыя людзі сустрэнуцца з вэтэранамі. Апрача таго, яны будуць знаёміцца з Варшавай і ейнай гісторыяй, удзельнічаць у гарадзкіх гульнях і сустрэчах.
Яшчэ да 1 жніўня, калі адзначаецца гадавіна пачатку Варшаўскага паўстаньня, музэй будзе адзначаць 15-годзьдзе сваёй працы.
Нагадаем, Музэй Варшаўскага паўстаньня быў афіцыйна адкрыты тагачасным прэзыдэнтам сталіцы, сьветлай памяці Лехам Качыньскім 31 ліпеня 2004 году, то бок напярэдадні 60-й гадавіны пачатку крывавай барацьбы за вызваленьне горада ад нямецкіх акупантаў.
Пра неабходнасьць стварэньня такога месца памяці, у польскім грамадзтве пачалі казаць яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагодзьдзя. Першы грамадзкі камітэт па будаўніцтве музэйнай установы, прысьвечанай крывавай барацьбе за польскую сталіцу ў 1944 годзе, быў заснаваны ў 1981 годзе. Аднак у сувязі сыстэмнымі пераменамі, якія тады пачаліся ў Польшчы, дзейнасьць камітэту адышла на другі плян.
Сумневы выклікаў таксама выбар месца разьмяшчэньня ўстановы. Першапачаткова яе плянавалі пабудаваць на руінах былой сядзібы Польскага банку на вуліцы Бяляньскай (Bielańska). Узьніклі таксама прапановы разьмяшчэньня музэя на тэрыторыі былога Варшаўскага газаразьмеркавальнага прадпрыемства.
Сытуацыя памянялася, калі прэзыдэнтам Варшавы стаў Лех Качыньскі. Новы гаспадар сталіцы абяцаў варшавянам, што ўстанова будзе адкрытая да 60-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстаньня, і сваё слова стрымаў.
Музэйная ўстанова разьмешчаная ў былым трамвайным дэпо, пабудаваным у 1904-1908 гадах, на вуліцы Гжыбоўскай, 79. Музэй зьяўляецца мэмарыялам у гонар жыхароў Варшавы й жаўнераў Арміі Краёвай, якія ахвяравалі сваім жыцьцём у змаганьні за свабоду Польшчы й яе сталіцы.
З моманту адкрыцьця Музэй Варшаўскага паўстаньня карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод турыстаў.
аз

Музэй Варшаўскага паўстаньня. By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35045166
Нагадаем, Музэй Варшаўскага паўстаньня быў афіцыйна адкрыты тагачасным прэзыдэнтам сталіцы, сьветлай памяці Лехам Качыньскім 31 ліпеня 2004 году, то бок напярэдадні 60-й гадавіны пачатку крывавай барацьбы за вызваленьне горада ад нямецкіх акупантаў.
Пра неабходнасьць стварэньня такога месца памяці, у польскім грамадзтве пачалі казаць яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагодзьдзя. Першы грамадзкі камітэт па будаўніцтве музэйнай установы, прысьвечанай крывавай барацьбе за польскую сталіцу ў 1944 годзе, быў заснаваны ў 1981 годзе. Аднак у сувязі сыстэмнымі пераменамі, якія тады пачаліся ў Польшчы, дзейнасьць камітэту адышла на другі плян.
Сумневы выклікаў таксама выбар месца разьмяшчэньня ўстановы. Першапачаткова яе плянавалі пабудаваць на руінах былой сядзібы Польскага банку на вуліцы Бяляньскай (Bielańska). Узьніклі таксама прапановы разьмяшчэньня музэя на тэрыторыі былога Варшаўскага газаразьмеркавальнага прадпрыемства.
Музэй Варшаўскага паўстаньня. By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=29305023