Logo Polskiego Radia
Print

Доўгі язык былога міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.01.2019 13:04
Радаслаў Сікорскі падзяліўся са сьветам далікатнымі для дзяржавы тэмамі.
Радаслаў Сікорскі ў Сэнаце (2014 год).Радаслаў Сікорскі ў Сэнаце (2014 год).By Kancelaria Senatu Rzeczypospolitej Polskiej, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34117716

Dziennik Gazeta Prawna
Былы міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі («Грамадзянская плятформа») падзяліўся са сьветам далікатнымі для дзяржавы тэмамі. Так далёка не пайшоў ніводны польскі чыноўнік. У сваёй кнізе ён піша, дзе ЦРУ меў свой цэнтар допытаў у Польшчы. Радаслаў Сікорскі ў кнізе «Польшча можа быць лепшай. Кулісы польскай дыпляматыі» ўдакладняе, што ў Польшчы знаходзіліся амэрыканскія «цэнтры праслухоўваньня», і што там трымалі «тэрарыстаў». Ён піша пра канкрэтную вілу, дзе гэта адбывалася. І што амэрыканцы за ўсё плацілі.
У гэтай жа кніжцы Радаслаў Сікорскі вяртаецца да прапановы падзелу Ўкраіны, што Ўладзімір Пуцін запрапанаваў Дональду Туску (тагачаснаму прэм’еру Польшчы). Восеньню 2014 году, пасьля таго, як яго словы на гэтую тэму выклікалі палітычны скандал, Сікорскі абвяргаў гэтую інфармацыю. У кнізе былы міністар зноў мяняе свой аповед і сьцьвярджае, што такая прапанова сапраўды была.
Сікорскі спэкулюе на тэму падвойных штатаў дыпляматаў, якія нібы супрацоўнічалі з выведкай. Хваліцца, якія веды меў польскі ўрад пра канфлікт у Грузіі. Піша таксама пра тое, што Польшча блефавала, сьцьвярджаючы, што Nors Stream пагражае порту звадкаванага газу ў Сьвінавуйсьці.
Гэта, паводле палітыкаў і камэнтатараў, вельмі не адказна з боку Радаслава Сікорскага. Раскрываючы кулісы польскай дыпляматыі, ён шкодзіць польскай дзяржаве.

Dziennik Gazeta Prawna: Былы міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі («Грамадзянская плятформа») падзяліўся са сьветам далікатнымі для дзяржавы тэмамі. Так далёка не пайшоў ніводны польскі чыноўнік. У сваёй кнізе ён піша, дзе ЦРУ меў свой цэнтар допытаў у Польшчы. Радаслаў Сікорскі ў кнізе «Польшча можа быць лепшай. Кулісы польскай дыпляматыі» ўдакладняе, што ў Польшчы знаходзіліся амэрыканскія «цэнтры праслухоўваньня», і што там трымалі «тэрарыстаў». Ён піша пра канкрэтную вілу, дзе гэта адбывалася. І што амэрыканцы за ўсё плацілі.

У гэтай жа кніжцы Радаслаў Сікорскі вяртаецца да прапановы падзелу Ўкраіны, што Ўладзімір Пуцін запрапанаваў Дональду Туску (тагачаснаму прэм’еру Польшчы). Восеньню 2014 году, пасьля таго, як яго словы на гэтую тэму выклікалі палітычны скандал, Сікорскі абвяргаў гэтую інфармацыю. У кнізе былы міністар зноў мяняе свой аповед і сьцьвярджае, што такая прапанова сапраўды была.

Сікорскі спэкулюе на тэму падвойных штатаў дыпляматаў, якія нібы супрацоўнічалі з выведкай. Хваліцца, якія веды меў польскі ўрад пра канфлікт у Грузіі. Піша таксама пра тое, што Польшча блефавала, сьцьвярджаючы, што Nors Stream пагражае порту звадкаванага газу ў Сьвінавуйсьці.

Гэта, паводле палітыкаў і камэнтатараў, вельмі не адказна з боку Радаслава Сікорскага. Раскрываючы кулісы польскай дыпляматыі, ён шкодзіць польскай дзяржаве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт