Logo Polskiego Radia
Print

Дарагая гарэлка ў Летуве можа паспрыяць гандалю ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.01.2019 13:48
Уладальнікі прымежных крам разьлічваюць на большы наплыў кліентаў з балтыйскіх краін.
pixabay.com/Public Domain CC0

Dziennik Gazeta Prawna
Дарагая гарэлка ў Летуве накруціць гандаль у Польшчы. Уладальнікі прымежных крам разьлічваюць на большы наплыў кліентаў з балтыйскіх краін. З сакавіка будучага году за паўлітра гарэлкі, каньяку ці лікёру летувісы будуць плаціць на 40 эўрацэнтаў больш, чым цяпер. Гэта вынік росту акцызу на 10%, які ў сьнежні зацьвердзіў парлямэнт Летувы. Урад такім чынам хоча змагацца з павышаным узроўнем спажываньня алькаголю. Урад прагназуе, што бюджэт у выніку атрымае 5 млн эўра. У сваю чаргу, паводле экспэртаў з Віленскага ўнівэрсытэту, эфэкт будзе адваротным. Паводле іх, бюджэт страціць, і страціць шмат – нават 54 млн эўра. Гэтаму паспрыяе вялікая розьніца цаны на алькаголь у Летуве і суседняй Польшчы. Розьніца будзе складаць 30%, што заахвоціць летувісаў браць прыклад з эстонцаў, якія па алькаголь усё часьцей езьдзяць за мяжу, найперш у Латвію.
З дасьледаваньняў мінулага году вынікае, што ўжо цяпер такая сытуацыя адбываецца з півам: рэгулярна піва за мяжой купляе 27% летувісаў. 71% з іх прызнае, што робіць гэта ў Польшчы. За пакупкамі яны ў сярэднім езьдзяць шэсьць разоў у год, выдаючы аднаразова на піва да 50 эўра.
Уладальнікі польскім крам на мяжы з Летувой разьлічваюць, што чарговы рост цэн у Летуве павялічыць колькасьць новых кліентаў. Польскія прадаўцы расказваюць, што самым частым прадуктам, які летувісы купляюць у польскіх крамах, зьяўляецца менавіта піва. А прыяжджаючы па алькаголь, суседзі заўсёды дадаткова нешта паложаць у кошык – часьцей за ўсё вяндліны і мяса.


Dziennik Gazeta Prawna: З сакавіка будучага году за паўлітра гарэлкі, каньяку ці лікёру летувісы будуць плаціць на 40 эўрацэнтаў больш, чым цяпер. Гэта вынік росту акцызу на 10%, які ў сьнежні зацьвердзіў парлямэнт Летувы. Урад такім чынам хоча змагацца з павышаным узроўнем спажываньня алькаголю. Урад прагназуе, што бюджэт у выніку атрымае 5 млн эўра.

У сваю чаргу, паводле экспэртаў з Віленскага ўнівэрсытэту, эфэкт будзе адваротным. Паводле іх, бюджэт страціць, і страціць шмат – нават 54 млн эўра. Гэтаму паспрыяе вялікая розьніца цаны на алькаголь у Летуве і суседняй Польшчы. Розьніца будзе складаць 30%, што заахвоціць летувісаў браць прыклад з эстонцаў, якія па алькаголь усё часьцей езьдзяць за мяжу, найперш у Латвію.

З дасьледаваньняў мінулага году вынікае, што ўжо цяпер такая сытуацыя адбываецца з півам: рэгулярна піва за мяжой купляе 27% летувісаў. 71% з іх прызнае, што робіць гэта ў Польшчы. За пакупкамі яны ў сярэднім езьдзяць шэсьць разоў у год, выдаючы аднаразова на піва да 50 эўра.

Уладальнікі польскім крам на мяжы з Летувой разьлічваюць, што чарговы рост цэн у Летуве павялічыць колькасьць новых кліентаў. Польскія прадаўцы расказваюць, што самым частым прадуктам, які летувісы купляюць у польскіх крамах, зьяўляецца менавіта піва. А прыяжджаючы па алькаголь, суседзі заўсёды дадаткова нешта паложаць у кошык – часьцей за ўсё вяндліны і мяса.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт