Dziennik Gazeta Prawna
Амэрыканскі суд адклаў учора вынясеньне прысуду ў справе дарадцы амэрыканскага прэзыдэнта Майкла Фліна, які зьяўляецца фігурантам у сьледзтве аб уплыве Крамля на выбары ў 2016 годзе. І хоць канец працэсу яшчэ далёка, то грамадзтва ўсё больш ведае пра мэтады працы Масквы.
Цікавым аказаўся факт, што расейцы найчасьцей спрабавалі паўплываць на афраамэрыканцаў. Гэта бачна, напрыклад, у назвах каналах на YouTube – “Жыцьцё чорных таксама важнае”, “Не страляй”, “Спыні зьверства паліцыі”. Ня цяжка здагадацца, чаму расейцы рабілі ўсё, каб паўплываць на гэтую групу. Гэта традыцыйна дэмакратычны электарат, а кожны голас не на Хілары Клінтан павялічваў шанец Дональда Трампа.
Усё ж самым важным месцам уплыву для расейцаў спэцыялісты палічылі Інстаграм. Галоўным чынам таму, што гэта дасканалае месца для распаўсюду мэмаў. У лічбавай эры мэмы зьяўляюцца добрай прыладай для прапаганды. “Мэмы сур’ёзныя ідэі пераўтвараюць у эмацыйныя шматкі, паколькі яны дасканала пасуюць да спосабу ўспрыняцьця інфармацыі: вялікі здымак, няшмат тэксту, магчымасьць зразуменьня пры мінімальным высілку. Мэмы – гэта прылада прапаганды ў лічбавай эры”, - напісана ў рапарце Дэпартамэнту абароны ЗША.

ав