Ці чалавецтву пагражае штучная інтэлігенцыя
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
15.12.2018 12:45
"Магчымасьці штучнай інтэлігенцыі пастаянна растуць, але яна ня выступіць супраць чалавека".
pixabay.com/CC0 Creative Commons
Сёньня машыны вучацца, аналізуючы мноства дадзеных. Алгарытм сам вывучае прынцыпы, каб дасягнуць вызначаную мэту. Алгарытмы пастаянна аналізуюць паводзіны чалавека, прагназуюць, што ён хоча купіць, зрабіць, і вывучаюць, тое што людзі робяць. Падказваюць куды павярнуць, як абысьці заторы, якую кніжку купіць, і г.д. Сёньня многія фірмы карыстаюцца штучнай інтэлігенцыяй, напрыклад, кампанія па лагістычных паслугах такім чынам плянуе трасы грузавікоў.
Паводле дасьледаваньняў амэрыканскіх вучоных Оксфардзкага і Ельскага ўнівэрсытэта, мэханізмы штучнай інтэлігенцыі разумнейшыя за людзей амаль ва ўсіх галінах. Мяркуецца нават, што штучная інтэлігенцыя створыць сыстэму, якая поўнасьцю завалодае чалавекам.
Раян Гавін, які ў Amazon Web Services адказвае за штучную інтэлігенцыю, супакойвае, што хутка гэта не адбудзецца. «Магчымасьці штучнай інтэлігенцыі пастаянна растуць, але яна ня выступіць супраць чалавека, будзе пастаянна яму служыць, а фірмы, якія ёю карыстаюцца, мусяць прытрымлівацца прынцыпаў этыкі», – перакананы Гавін.
Аднак жа, штучная інтэлігенцыя становіцца ўсё магутней, і то з кожным месяцам.
Wprost/яс