Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы востра не хапае псыхіятраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.12.2018 14:42
Сёлета ў Мазавецкае ваяводзтва пасьля заканчэньня ВНУ не прыйшоў на працу ані адзін псыхіятр, таму што маладыя людзі не ахвотна ідуць на гэтую спэцыяльнасьць.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пра тое, што ў Польшчы не хапае лекараў, не сакрэт. Нямала мэдыкаў выехала за мяжу, таму што там большыя заробкі й спакайнейшая праца. Акрамя таго, польскія мэдычныя ўнівэрсытэты не спраўляюцца з попытам на ўрачоў, а лекары з-за мяжы, напрыклад, зь Беларусі ці Ўкраіны, ня могуць пачаць працу бяз здачы экзаменаў, якія вельмі цяжкія й якія здаюць адзінкі.
Выданьне Dziennik Gazeta Prawna ў апошнім нумары зноўку закранае тэму кадравага дэфіцыту ўрачоў. Мазавецкі цэнтар нэўрапсыхіятрыі быў прымушаны закрыць дзіцячае аддзяленьня менавіта з-за адсутнасьці лекарскага пэрсаналу. Пакуль што працуе аддзяленьне для моладзі, але й яго функцыянаваньне знаходзіцца пад знакам пытаньня. У апошні месяц перад закрыцьцём дзіцячага аддзяленьня на 50 пацыентаў былі толькі тры лекары – у такой сытуацыі гаворкі пра нейкае пасьпяховае лячэньне быць ня можа. Спэцыялістаў у галіне псыхіятрыі востра не хапае: напрыклад, сёлета ў цэнтральнае Мазавецкае ваяводзтва з цэнтрам у Варшаве пасьля заканчэньня ВНУ не прыйшоў на працу ані адзін псыхіятр, таму што маладыя людзі не ахвотна ідуць на гэтую спэцыяльнасьць. Акрамя таго, у Польшчы псыхіятрыя – гэта адна з самых бедных галін мэдыцыны. Для прыкладу, у зачыненым дзіцячым аддзяленьні на аднаго пацыента ў дзень (лекі, лячэньне, знаходжаньне ў бальніцы, харчаваньне й г.д.) дзяржава давала 287 злотых, а сапраўдныя выдаткі складалі 320 злотых, зазначае газэта.

Пра тое, што ў Польшчы не хапае лекараў, не сакрэт. Нямала мэдыкаў выехала за мяжу, таму што там большыя заробкі й спакайнейшая праца. Акрамя таго, польскія мэдычныя ўнівэрсытэты не спраўляюцца з попытам на ўрачоў, а лекары з-за мяжы, напрыклад, зь Беларусі ці Ўкраіны, ня могуць пачаць працу бяз здачы экзаменаў, якія вельмі цяжкія й якія здаюць адзінкі.

Выданьне Dziennik Gazeta Prawna ў апошнім нумары зноўку закранае тэму кадравага дэфіцыту ўрачоў. Мазавецкі цэнтар нэўрапсыхіятрыі быў прымушаны закрыць дзіцячае аддзяленьня менавіта з-за адсутнасьці лекарскага пэрсаналу. Пакуль што працуе аддзяленьне для моладзі, але й яго функцыянаваньне знаходзіцца пад знакам пытаньня. У апошні месяц перад закрыцьцём дзіцячага аддзяленьня на 50 пацыентаў былі толькі тры лекары – у такой сытуацыі гаворкі пра нейкае пасьпяховае лячэньне быць ня можа.

Спэцыялістаў у галіне псыхіятрыі востра не хапае: напрыклад, сёлета ў цэнтральнае Мазавецкае ваяводзтва з цэнтрам у Варшаве пасьля заканчэньня ВНУ не прыйшоў на працу ані адзін псыхіятр, таму што маладыя людзі не ахвотна ідуць на гэтую спэцыяльнасьць. Акрамя таго, у Польшчы псыхіятрыя – гэта адна з самых бедных галін мэдыцыны.

Для прыкладу, у зачыненым дзіцячым аддзяленьні на аднаго пацыента ў дзень (лекі, лячэньне, знаходжаньне ў бальніцы, харчаваньне й г.д.) дзяржава давала 287 злотых, а сапраўдныя выдаткі складалі 320 злотых, зазначае газэта.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт