Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь разьлічвае на падтрымку Польшчы у візавым пытаньні

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 08.12.2018 18:20
  • Міжурадавая камісія.mp3
Паміж бакамі была дасягнутая дамоўленасьць, аб далучэньні беларускіх мытнікаў ды памежнікаў да польскіх навучальных праектаў.
Польска-беларуская мяжа зімою, кантрольна-сьледавая паласаПольска-беларуская мяжа зімою, кантрольна-сьледавая паласафота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

Беларусь разьлічвае на падтрымку Польшчы ў візавым пытаньні
Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна ўжо на працягу 15 гадоў падтрымлівае разьвіцьцё памежнага рэгіёну Польшчы, Беларусі ды Ўкраіны.
Усе праекты, якія падтрымлівае Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва, маюць некамэрцыйны характар і прызначаны палепшыць якасьць жыцьця жыхароў Усходняй Польшчы, Заходняй Беларусі ды Ўкраіны. Падрабязна з тэмай Эдуард Жолуд.
Праграма Польшча-Беларусь-Украіна зьяўляецца найвялікшым наземным праектам трансгранічнага супрацоўніцтва Эўрапейскага Зьвязу. У межах гэтай праграмы ўжо было рэалізавана гарантаў на суму большую за170 мільёнаў эўра.
Менавіта выкананьне гэтых праектаў стала галоўнай тэмай пасяджэньня Польска-беларускай міжурадавай камісіі па пытаньнях трансгранічнага супрацоўніцтва. Пасяджэньне камісіі прайшло 7 сьнежня ў Менску.
Беларусь разьлічвае на падтрымку Польшчы ў перамовах з Бруселем па пытаньні падпісаньня пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму. Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў, пасьля пасяджэньня польска-беларускай камісіі.
Беларускі дыплямат паведаміў, што для Менска мае вялікае значэньне пытаньне трансгранічнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы. Беларускі бок дамагаецца падтрымкі Польшчы падчас перамоваў зь Эўрапейскім Зьвязам, асноўнай тэмай якіх зьяўляецца спрашчэньне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі.
«Беларускі бок у чарговы раз зьвяртаўся па дапамогу Варшавы ў спрашчэньні візавых фармальнасьцяў ды рэадмісіі» – заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў.
Польскую дэлегацыю на пасяджэньні камісіі ў Менску ўзначальвала дзяржаўны сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Рэната Шчэнх.
Рэната Шчэнх: Самая важная рэч нашай сустрэчы заключаецца ў тым, што мы падтрымліваем добры тэмп рэалізацыі трансгранічнай праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна». На сёньняшні дзень рэалізавана амаль 80% інвэстыцый на пэрыяд 2014-2020. Нам засталося рэалізаваць пяць дамоў, паразуменьне ўжо дасягнутае, застаецца толькі падпісаць дакумэнты.
У праекце, агульнай вартасьцю ў 170 мільёнаў эўра, ужо рэалізавана 156 мільёнаў. Усе праекты гэтай праграмы знаходзяцца на высокім этапе рэалізацыі.
Падрабязна мы размаўлялі пра праекты, накіраваныя на паляпшэньне чыгуначнага ды дарожнага руху. У кантэксьце новага шаўковага шляху гэта асноўнае пытаньне, бо 90% усіх тавараў дастаўляецца праз Беларусь.
Для абедзьвюх нашых дзяржаў важна, каб у наступнай фінансавай пэрспэктыве 2021-2027 павялічыць транзыт на 60%, бо менавіта такая дэклярацыя паступіла зь Кітайскай Народнай Рэспублікі.
З гэтае прычыны, узаемнае і дакладнае выкананьне нашых дамоўленасьцей зьяўляецца неабходных для дасягненьня тых мэтаў у наступнай пэрспэктыве пра якую, я ўжо ўзгадала.
Рэната Шчэнх зь Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы таксама запэўніла ў тым, што на чарговым этапе праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва будзе паляпшацца польска-беларуская памежная інфраструктура.
Рэната Шчэнх: Прагну паведаміць, што ў новай фінансавай пэрспэктыве мы заплянавалі павелічэньня патэнцыялу памежных пераходаў ня толькі для грузавых перавозак, але таксама і для пасажырскага транспарту. Плянуецца абсталяваньне і пешых памежных пераходаў. У першую чаргу, будзе паляпшацца чыгуначная й дарожная інфраструктура.
Вопыт рэалізацыі праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна» ацэньваецца камісіяй, як вельмі пасьпяховы. Гэта дае шанец атрымаць добрае фінансаваньня чарговага этапу гэтай праграмы.
На сёньняшні дзень узровень рэалізацыі праграмы ў 87% сьведчыць аб тым, што мы будзем працягваць гэта й што такая дзейнасьць будзе высока адзначана.
Падчас пасяджэньня Польска-беларускай міжурадавай камісіі па пытаньнях трансгранічнага супрацоўніцтва паміж бакамі была дасягнутая дамоўленасьць, аб далучэньні беларускіх мытнікаў ды памежнікаў да польскіх навучальных праектаў.
Уладзімер Пац/эж

Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна ўжо на працягу 15 гадоў падтрымлівае разьвіцьцё памежнага рэгіёну Польшчы, Беларусі ды Ўкраіны.

Усе праекты, якія падтрымлівае Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва, маюць некамэрцыйны характар і прызначаны палепшыць якасьць жыцьця жыхароў Усходняй Польшчы, Заходняй Беларусі ды Ўкраіны.

Праграма Польшча-Беларусь-Украіна зьяўляецца найвялікшым наземным праектам трансгранічнага супрацоўніцтва Эўрапейскага Зьвязу. У межах гэтай праграмы ўжо было рэалізавана гарантаў на суму большую за 170 мільёнаў эўра.

Менавіта выкананьне гэтых праектаў стала галоўнай тэмай пасяджэньня Польска-беларускай міжурадавай камісіі па пытаньнях трансгранічнага супрацоўніцтва. Пасяджэньне камісіі прайшло 7 сьнежня ў Менску.

Беларусь разьлічвае на падтрымку Польшчы ў перамовах з Бруселем па пытаньні падпісаньня пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму. Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў, пасьля пасяджэньня польска-беларускай камісіі.

Беларускі дыплямат паведаміў, што для Менска мае вялікае значэньне пытаньне трансгранічнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы. Беларускі бок дамагаецца падтрымкі Польшчы падчас перамоваў зь Эўрапейскім Зьвязам, асноўнай тэмай якіх зьяўляецца спрашчэньне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі.«Беларускі бок у чарговы раз зьвяртаўся па дапамогу Варшавы ў спрашчэньні візавых фармальнасьцяў ды рэадмісіі» – заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў.

Польскую дэлегацыю на пасяджэньні камісіі ў Менску ўзначальвала дзяржаўны сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Рэната Шчэнх.

Рэната Шчэнх: Самая важная рэч нашай сустрэчы заключаецца ў тым, што мы падтрымліваем добры тэмп рэалізацыі трансгранічнай праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна». На сёньняшні дзень рэалізавана амаль 80% інвэстыцый на пэрыяд 2014-2020. Нам засталося рэалізаваць пяць дамоў, паразуменьне ўжо дасягнутае, застаецца толькі падпісаць дакумэнты.

У праекце, агульнай вартасьцю ў 170 мільёнаў эўра, ужо рэалізавана 156 мільёнаў. Усе праекты гэтай праграмы знаходзяцца на высокім этапе рэалізацыі.

Падрабязна мы размаўлялі пра праекты, накіраваныя на паляпшэньне чыгуначнага ды дарожнага руху. У кантэксьце новага шаўковага шляху гэта асноўнае пытаньне, бо 90% усіх тавараў дастаўляецца праз Беларусь.

Для абедзьвюх нашых дзяржаў важна, каб у наступнай фінансавай пэрспэктыве 2021-2027 павялічыць транзыт на 60%, бо менавіта такая дэклярацыя паступіла зь Кітайскай Народнай Рэспублікі. З гэтае прычыны, узаемнае і дакладнае выкананьне нашых дамоўленасьцей зьяўляецца неабходных для дасягненьня тых мэтаў у наступнай пэрспэктыве пра якую, я ўжо ўзгадала.

Рэната Шчэнх зь Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы таксама запэўніла ў тым, што на чарговым этапе праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва будзе паляпшацца польска-беларуская памежная інфраструктура.

Рэната Шчэнх: Прагну паведаміць, што ў новай фінансавай пэрспэктыве мы заплянавалі павелічэньня патэнцыялу памежных пераходаў ня толькі для грузавых перавозак, але таксама і для пасажырскага транспарту. Плянуецца абсталяваньне і пешых памежных пераходаў. У першую чаргу, будзе паляпшацца чыгуначная й дарожная інфраструктура.

Вопыт рэалізацыі праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна» ацэньваецца камісіяй, як вельмі пасьпяховы. Гэта дае шанец атрымаць добрае фінансаваньня чарговага этапу гэтай праграмы. На сёньняшні дзень узровень рэалізацыі праграмы ў 87% сьведчыць аб тым, што мы будзем працягваць гэта й што такая дзейнасьць будзе высока адзначана.

Падчас пасяджэньня Польска-беларускай міжурадавай камісіі па пытаньнях трансгранічнага супрацоўніцтва паміж бакамі была дасягнутая дамоўленасьць, аб далучэньні беларускіх мытнікаў ды памежнікаў да польскіх навучальных праектаў.

Уладзімер Пац/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт