Расейскія шпіёны актывізуюцца ў Эўропе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        26.11.2018 17:11
                    
                                 
                
                
                    Расейская выведка спрабавала зладзіць путч у Чарнагорыі. 
                
                
                    
                        
Photo: Msporch/pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Шпіёны дзейнічалі таксама ў Польшчы, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Сьледчыя журналісты з парталу Bellingcat прадставілі доказы таго, што путч у кастрычніку 201–га года ў Чарнагорыі арганізавала расейская выведка. Што цікава адным з арганізатараў быў афіцэр ГРУ Эдуард Шышмакоў, якога ў 2014-м годзе выдалілі з Польшчы за шпіёнскую актыўнасьць.
У Варшаве расейскі шпіён быў затрыманы на спробах вярбоўкі польскіх вайсковых, палітыкаў ды журналістаў. Аднаго з завэрбаваных польскі суд адправіў у турму на 6 год.
З Польшчы Шышмакова Масква перакінула ў Чарнагорыю, дзе ягонай задачай было сарганізаваць путч у дзень выбараў. Такім чынам Крэмль хацеў перашкодзіць Чарнагорыі ўступіць ў НАТО. Аднак напярэдадні выбараў чарнагорская паліцыя арыштавала расейскага шпіёна.
Выданьне зазначае, што гэта далёкае не адзіныя прыклады расейскай шпіёнскай актыўнасьці ў рэгіёне.
юл