Logo Polskiego Radia
Print

Галакост ня мае адлюстраваньня ў грамадзкай сьвядомасьці беларусаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.11.2018 19:06
  • Палітычнае люстэрка 21.11.mp3
«Трагедыя беларускіх габрэяў пакуль ня зможа трапіць у масавую сьвядомасьць беларусаў».
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У сёньняшняй перадачы Палітычнае люстэрка, наш пастаянны экспэрт палітоляг і гісторык Павал Усаў пракамэнтаваў самыя гарачыя тэмы з жыцьця Беларусі.
Паводле сацыялягічнага дасьледаваньня, якое было праведзенае малавядомай кампаніяй MIA Research у траўні-чэрвені 2018 года, 86% беларусаў шануюць беларускую мову, ганарацца Беларусьсю і гатовыя бараніць краіну ў выпадку вайны.
Палітоляг Усаў выказвае глыбокія сумневы ў праўдзівасьці гэтай лічбы. А чаму так Вы, даведаецеся праслухаўшы перадачу, якая далучана да гэтага матэрыялу.
Павал Усаў закрануў тэму перамоваў паміж міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым і кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якія прайшлі ў Менску 21 лістапада.
Апроч гэтага палітоляг пракамэнтаваў магчымасьць адкрыцьця ў Менску помніка Праведнікам народу сьвету, якія ратавалі габрэяў падчас ІІ Сусьветнай вайны.
Павал Усаў: У беларускім афіцыйным дыскурсе на тэму Вялікай Айчынай Вайны пастаянна ўзгадавацца аб тым, што кожны чацьвёрты беларус загінуў падчас гэтай вайны. Аднак амаль ніколі не зьвяртаецца ўвага на тое, што амаль палова ахвяр вайны на Беларусі, гэта габрэі. (...)
Распаўсюджваньне інфармацыі пра маштаб Галакосту супярэчыць савецкай ідэалагеме, якая трымаецца на вобразе беларусаў, як народа-пакутніка. Менавіта гэтае перакананьне зьяўляецца адной з асноў ідэалёгіі беларускага рэжыму. (...)
Нават калі ўлады дазволяць альбо нават падтрымаюць ініцыятыву аб стварэньні ў Менску помніка Праведнікам народаў Сьвету, гэты крок не паўплывае на агульнадзяржаўную гістарычную палітыку ў дачыненьні да Галакосту. Трагедыя беларускіх габрэяў пакуль ня зможа трапіць у масавую сьвядомасьць беларусаў. (...)
Поўную гутарку з нашым пастаянным экспэртам Паўлам Усавым слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
эж

У рубрыцы «Палітычнае люстэрка» палітоляг Павал Вусаў, сярод іншых тэмаў, пракамэнтаваў магчымасьць адкрыцьця ў Менску помніка Праведнікам народу сьвету, якія ратавалі габрэяў падчас ІІ Сусьветнай вайны.

Павал Усаў: У беларускім афіцыйным дыскурсе на тэму Вялікай Айчынай Вайны пастаянна ўзгадавацца аб тым, што кожны чацьвёрты беларус загінуў падчас гэтай вайны. Аднак амаль ніколі не зьвяртаецца ўвага на тое, што амаль палова ахвяр вайны на Беларусі, гэта габрэі. (...)

Распаўсюджваньне інфармацыі пра маштаб Галакосту супярэчыць савецкай ідэалагеме, якая трымаецца на вобразе беларусаў, як народа-пакутніка. Менавіта гэтае перакананьне зьяўляецца адной з асноў ідэалёгіі беларускага рэжыму. (...)

Нават калі ўлады дазволяць альбо нават падтрымаюць ініцыятыву аб стварэньні ў Менску помніка Праведнікам народаў Сьвету, гэты крок не паўплывае на агульнадзяржаўную гістарычную палітыку ў дачыненьні да Галакосту. Трагедыя беларускіх габрэяў пакуль ня зможа трапіць у масавую сьвядомасьць беларусаў. (...)

Таксама экспэрт зьвярнуў увагу на вынікі сацыялагічнага апытаньня, на тэму стаўленьня беларусаў да сваёй дзяржавы і мовы. Паводле дасьледаваньня, якое было праведзенае малавядомай кампаніяй MIA Research у траўні-чэрвені 2018 года, 86% беларусаў шануюць беларускую мову, ганарацца Беларусьсю і гатовыя бараніць краіну ў выпадку вайны.

Палітоляг Усаў выказвае глыбокія сумневы ў праўдзівасьці гэтай лічбы. А чаму так Вы, даведаецеся праслухаўшы перадачу, якая далучана да гэтага матэрыялу.

Павал Усаў закрануў тэму перамоваў паміж міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым і кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якія прайшлі ў Менску 21 лістапада.

Поўную гутарку з нашым пастаянным экспэртам Паўлам Усавым слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт