Як працуе прытулак «Палюх» у Варшаве
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
17.11.2018 17:49
Кандыдат на новага апекуна сабакі мусіць запоўніць вельмі падрабязную анкету.
Pixabay/CC0 License/jwvein/
У самым вядомым у Польшчы прытулку для сабак і катоў «Палюх» у Варшаве зьмяншаецца колькасьць бяздомных жывёл, – паведамляе Gazeta Wyborcza.
10 гадоў таму ў прытулку было 2 тысячы сабак. Сёньня – ня цэлыя 750.
Каб гэта патлумачыць, газэта правяла інтэрвію з кіраўніком прытулку. Генрык Стшэльчык (Henryk Strzelczyk) адзначыў, што асноўную ролю ў гэтым сыгралі даплаты з гарадзкога бюджэту да кастрацыі і стэрылізацыі прыватных жывёл.
Кіраўнік прытулку расказвае, як адбываецца працэс выдачы сабакі ці ката новаму апекуну. Кандыдат мусіць пазнаёміцца з жывёлай, схадзіць з ёй на 3-4 прагулкі. Валянтэр, які суправаджае іх, назірае, ці сабаку спадабаўся гэты чалавек. Затым кандыдат мусіць запоўніць анкету, якая вельмі падрабязная. Вялікае значэньне мае адказ на пытаньне «Чаму вы хочаце ўзяць сабаку?». Калі прагучыць адказ, што дзіця хоча, сабакі гэты чалавек не атрымае.
Генрык Стшэльчык кажа, што ў заходніх краінах узяць сабаку з прытулку яшчэ больш складана, чым у іх, таму бывае, што замежнікі прыяжджаюць у варшаўскі «Палюх», але яны таксама праходзіць такую ж працэдуру праверкі, як усе астатнія.
яс