Logo Polskiego Radia
Print

"Расея скарыстае ўсе сродкі, каб не дапусьціць стварэньня "Форт Трамп"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.10.2018 13:42
Можна чакаць таксама, што яна паспрабуе пасварыць Польшчу з яе суседзямі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

На сайце wPolityce.pl прыводзіцца меркаваньне палкоўніка Гжэгажа Малэцкага, былога кіраўніка Агенцтва выведкі, на тэму плянаў будаўніцтва ў Польшчы амэрыканскай вайсковай базы «Форт Трамп». Аналітычны артыкул быў раней зьмешчаны на старонцы www.cyberdefence24.pl. Экспэрт кажа, што ўжо адны разважаньні пра будаўніцтва выклікаюць занепакаеньне Расеі, а калі ўжо будзе прынятае рашэньне пра стварэньне базы, Масква скарыстае ўсе даступныя сродкі, каб гэтага не дапусьціць.

Экспэрт, камэнтуючы апошнія навіны, якія паступаюць з Вашынгтону, адзначае, што вясной будучага году можа быць прынятае канчатковае рашэньне пра будаўніцтва пастаяннай базы амэрыканскіх войскаў у Польшчы. На думку Малэцкага, «гэта фактар, які грунтоўна зьменіць сытуацыю бясьпекі Польшчы».

Малэцкі піша, што Расея можа скарыстацца цэлай гамай сродкаў з арсэналу інфармацыйнай і кібэрнэтычнай вайны ў Польшчы і за яе межамі. Можна спадзявацца таксама, што яна паспрабуе пасварыць Польшчу з яе суседзямі або хаўрусьнікамі, між іншым Беларусьсю ды Ўкраінай. Такім чынам у выніку стварэньня амэрыканскай базы Польшча стане (калі яшчэ не зьяўляецца) тэрыторыяй змаганьня розных разьведак. Нельга таксама забываць пра істотны рост рызыкі тэрарыстычных атак і павышэньня крымінальнай небясьпекі, у тым ліку рост актыўнасьці наркатычных дылераў, таму польская дзяржава павінна задумацца над грунтоўнай перабудовай мадэлі спэцыяльных службаў, – адзначае Гжэгаж Малэцкі.

www.cyberdefence24.pl/wPolityce.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт