Logo Polskiego Radia
Print

Рэалізацыя Baltic Pipe ідзе паводле графіку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.10.2018 15:13
Baltic Pipe злучыць газатранспартныя сыстэмы Польшчы й Даніі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Рэалізацыя Baltic Pipe ідзе паводле графіку
Baltic Pipe злучыць газатранспартныя сыстэмы Польшчы й Даніі.
Апэратары польскай і дацкай газатранспартных сыстэм, то бок кампаніі Gaz-System і Energinet падпішуць пагадненьне аб будаўніцтве газаправоду Baltic Pipe (Балтыйская труба). Упаўнаважаны польскага ўраду па справах стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі (Piotr Naimski) запэўніваў надоечы, што рэалізацыя гэтай важнай для Польшчы інвэстыцыі ідзе паводле графіку.
IAR 3 - 2018-10-18 15:30:00 - PIOTR NAIMSKI-BALTIC PIPE-HARMONOGRAM
Пётр Наімскі: Гэта будзе паразуменьне па будаўніцтве, раўназначнае з канчатковым інвэстыцыйным рашэньнем, таксама з дацкага боку. Падрыхтоўка ідзе паводле графіку. Заканчэньне будаўніцтва Baltiс Pipe адбудзецца ў 2022 годзе, а пачнецца ў 2020 годзе.
Baltic Pipe злучыць газатранспартныя сыстэмы Польшчы й Даніі. Дзякуючы гэтаму Польшча зможа атрымліваць блакітнае паліва з нарвэскага шэльфа. Труба зможа пастаўляць у Польшчу да 10 мільярдаў кубічных мэтраў прыроднага газу ў год.
Газаправод Baltic Pipe - гэта элемэнт палітыкі польскіх уладаў па дывэрсыфікацыі паставак паліва ў краіну з мэтай павышэньня ўзроўню энэргетычнай бясьпекі дзяржавы.
аз

Апэратары польскай і дацкай газатранспартных сыстэм, то бок кампаніі Gaz-System і Energinet падпішуць пагадненьне аб будаўніцтве газаправоду Baltic Pipe (Балтыйская труба).

Упаўнаважаны польскага ўраду па справах стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі (Piotr Naimski) запэўніваў надоечы, што рэалізацыя гэтай важнай для Польшчы інвэстыцыі ідзе паводле графіку.

Пётр Наімскі: Гэта будзе паразуменьне па будаўніцтве, раўназначнае з канчатковым інвэстыцыйным рашэньнем, таксама з дацкага боку. Падрыхтоўка ідзе паводле графіку. Заканчэньне будаўніцтва Baltiс Pipe адбудзецца ў 2022 годзе, а пачнецца ў 2020 годзе.

Baltic Pipe злучыць газатранспартныя сыстэмы Польшчы й Даніі. Дзякуючы гэтаму Польшча зможа атрымліваць блакітнае паліва з нарвэскага шэльфа. Труба зможа пастаўляць у Польшчу да 10 мільярдаў кубічных мэтраў прыроднага газу ў год.

Газаправод Baltic Pipe - гэта элемэнт палітыкі польскіх уладаў па дывэрсыфікацыі паставак паліва ў краіну з мэтай павышэньня ўзроўню энэргетычнай бясьпекі дзяржавы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт