Logo Polskiego Radia
Print

Сябры Эўразьвязу часта не згаджаюцца з меркаваньнем Брусэля

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.10.2018 15:09
Калі канфлікты будуць нарастаць, яны могуць аказацца забойчымі для ЭЗ.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Усё больш канфліктаў унутры ЭЗ – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna». Першы фронт барацьбы – перамовы паміж Брусэлем і Вялікабрытаніяй на тэму выхаду краіны з супольнасьці. Другое – пытаньне вяршэнства закону, якога не стае, на думку брусэльскіх чыноўнікаў, у Польшчы, Румыніі ды Вугоршчыне. Трэцяе поле канфлікту – Італія, якая не магла справіцца з імігрантамі, а цяпер ня хоча трымацца бюджэтнай дысцыпліны. Калі канфлікт будзе нарастаць, ён можа аказацца забойчым для ЭЗ. Італія – гэта трэцяя эканоміка Зьвязу, адна з апораў эўразоны, якая можа пацягнуць на дно ўсю зону адзінай валюты.

Свавольства ў пытаньні бюджэтнага дэфіцыту – гэта не навінка ў ЭЗ. Раней праблемы ў гэтай галіне былі ў Францыі. Аднак у выпадку Італіі непакоіць тое, якім чынам урад краіны хоча размаўляць на гэтую тэму з Бруселем. Віцэ-прэм’ер Італіі заявіў учора, што яго краіна незалежная, не баіцца пагрозаў ЭЗ. Папулістам на руку канфлікт з Бруселем, паколькі цьвёрдая пазыцыя падабаецца выбаршчыкам.

Канфлікты з цэнтральнымі органамі Эўразьвязу пакуль што дзейнічаюць на карысьць лідараў бунтарскіх краін. Магчыма, яшчэ перад травеньскімі выбарамі ў Эўрапарлямэнт будзе сфармаваны нефармальны клюб бунтароў супраць Эўрапейскай Камісіі – мяркуе выданьне.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт