Польшча ўвядзе зьмены ў праграму лячэньня СНІД/ВІЧ
Бясплатным лячэньнем у Польшчы карыстаецца ўсё больш іншаземцаў, у тым ліку беларусаў.
Міністэрства аховы здароўя выдаткуе 400 мільёнаў злотых (больш за 93 мільёны эўра) у год на лячэньне ВІЧ-інфэкаваных і хворых СНІДам пацыентаў. Гэтыя выдаткі растуць з году ў год. Прычына? Лякарствы замест таньнець, даражэюць, а тэрапіяй усё часьцей карыстаюцца таксама замежнікі, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Паводле аналізу, праведзенага Міністэрствам аховы здароўя, на рост коштаў перш за ўсё ўплывае цана мэтадаў лячэньня, якія павінны быць замененыя больш таннай й аднолькава эфэктыўнай тэрапіяй. Ведамства хоча зэканоміць грошы, каб прызначыць іх на лячэньне іншых груп пацыентаў.
Паводле агульных ацэнак, гэтыя ашчаднасьці маглі б скласьці нават 50 мільёнаў злотых (больш за 11,5 мільёна эўра). Перш за ўсё гаворка ідзе пра розьніцу ў цане розных прэпаратаў. Самы дарагі зь іх каштуе 1 700 злотых (больш за 396 эўра) за ўпакоўку, а самы танны - 390 злотых (амаль 100 эўра).
Спрэчка датычыць таго, якія прэпараты лекары павінны рэкамэндаваць сваім пацыентам, паколькі ацэнкі іх эфэктыўнасьці й пабочных эфэктаў таксама розныя.
Цяпер бясплатнай праграмай лячэньня СНІД/ВІЧ у Польшчы карыстаецца амаль 11 тысяч пацыентаў. 2% зь іх – гэта іншаземцы, у асноўным украінцы, беларусы й расейцы. Экспэрты прадугледжваюць, што колькасьць замежных пацыентаў, якія будуць лячыцца ў Польшчы, будзе паступова расьці, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз
Міністэрства аховы здароўя Польшчы выдаткоўвае 400 мільёнаў злотых (больш за 93 мільёны эўра) у год на лячэньне ВІЧ-інфэкаваных і хворых СНІДам пацыентаў. Гэтыя выдаткі растуць з году ў год. Прычына? Лякарствы замест таньнецьдаражэюць, а тэрапіяй усё часьцей карыстаюцца таксама замежнікі, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Паводле аналізу, праведзенага Міністэрствам аховы здароўя, на рост коштаў перш за ўсё ўплывае цана мэтадаў лячэньня, якія павінны быць замененыя больш таннай й гэтаксама эфэктыўнай тэрапіяй. Ведамства хоча зэканоміць грошы, каб прызначыць іх на лячэньне іншых груп пацыентаў.
Паводле агульных ацэнак, гэтыя ашчаднасьці маглі б скласьці нават 50 мільёнаў злотых (больш за 11,5 мільёна эўра). Перш за ўсё гаворка ідзе пра розьніцу ў цане розных прэпаратаў. Самы дарагі зь іх каштуе 1 700 злотых (больш за 396 эўра) за ўпакоўку, а самы танны - 390 злотых (амаль 100 эўра).
Канфлікт датычыць таго, якія прэпараты лекары павінны рэкамэндаваць сваім пацыентам, паколькі ацэнкі іх эфэктыўнасьці й пабочных эфэктаў таксама розныя.