Неўрэгуляванага Інтэрнэту больш ня будзе
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.09.2018 15:54
У сьвеце становіцца ўсё менш немадэраванага кантэнту ды неўрэгуляванага Інтэрнэту.
Foto: Kadr z filmu "The Cleaners"/youtube.com
Штодня на YouTube выкладаецца 500 гадзін фільмаў, на Twitterze публікуецца 450 тысяч туітаў, а на Facebook - 2,5 мільёнаў пастоў, аднак усяго вы не пабачыце, кажуць аўтары фільму «Чысьцільшчыкі». Прычына – у сьвеце становіцца ўсё менш немадэраванага кантэнту ды неўрэгуляванага Інтэрнэту.
Сёлета гучна было пра цэнзуру ў сеціве. Нагодаў было некалькі, напрыклад, дырэктыва ЭЗ «Аб аўтарскіх правах на лічбавым рынку», у пратэсьце супраць якой вядомая Wikipediа блякавала доступ да свайго кантэнту. Значным укладам у дыскусію стаў дакумэнтальны фільм «Чысьцільшчыкі» (The Cleaners) пра практыкі буйных парталаў, як «Facebook» ці «Youtube», якія мадэруюць кантэнт, што ў іх масава разьмяшчаюць карыстальнікі.
Унутраныя правілы загадваюць выдаляць кантэнт, зьвязаны з войнамі, сьмерцю, катаваньнямі альбо парнаграфіяй. Разам з гэтым зь сеціва зьнікаюць і палітычныя ці асабістыя меркаваньні прыватных асобаў, непакояцца аўтары фільма.
Ці ёсьць міжнародныя дакумэнты, якія прапісваюць розныя аспэкты распаўсюду інфармацыі ў інтэрнэце? У які бок ідзе эвалюцыя сеціва, а таксама дзе ў гэтых працэсах месца Беларусь?
Гэтыя пытаньні мы абмяркоўваем з праўнікам Аляксеем Казлюком з праваабарончай арганізацыі «Human Constanta», якая займаецца пытаньнямі лічбавай свабоды.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч