Logo Polskiego Radia
Print

Вужынец – паміраючая вёска ў сэрцы Палесься (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 22.09.2018 20:37
  • Вужынец-паміраючая вёска ў сэрцы Палесься.mp3
У самым сэрцы мележаўскіх мясьцін, у Каленкавіцкім раёне, паблізу мястэчка Юравічы дажывае свой век колісь вялікая вёска Вужынец.
Калінкавіцкі раён в. ВужынецКалінкавіцкі раён в. Вужынецradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Вужынец – паміраючая вёска ў сэрцы Палесься (ФОТА)
Беларускае Палесьсе працягвае вабіць унікальнымі краявідамі й незвычайнай культурай мясцовых жыхароў.
Яшчэ дзьве з паловай тысячы гадоў таму старажытны грэцкі навуковец Герадот узгадваў пра існаваньне вялікага мора, якое нібы знаходзілася на поўдні сучаснай Беларусі.
Ва ўяўленьні старажытных грэкаў ды рымлян Мора Герадота было мітычнай тэрыторыяй. Аднак, у пазьнейшыя часы Палесьсе стала сапраўдным унікальным этнакультурным рэгіёнам Беларусі.
Палеская краіна вылучаецца багацьцем самабытнай культуры, якая паўстала ў складаных геаграфічных умовах, сярод бязьмежных багністых балотаў.
Сьвядомасьць палешукоў фармавалася ў надзвычай складаных прырордных акалічнасьцях. Малаэфэктыўнае вядзеньне сельскай гаспадаркі, а таксама ізаляванасьць ад рэшты Беларусі, паспрыяла таму што традыцыйны лад грамадзтва захаваўся тут аж да часоў масавай урабінізацыі Беларусі.
Нягледзячы на меліарацыю Палескага рэгіёну й русыфікацыю Беларусі, уздоўж магутнай Прыпяці дагэтуль трымаецца адметная культура, мова й сьвядомасьць тамтэйшых жыхароў.
У самым сэрцы мележаўскіх мясьцін, у Каленкавіцкім раёне, паблізу мястэчка Юравічы дажывае свой век колісь вялікая вёска Вужынец.
Пераемнікі герояў „Палескай Хронікі” Івана Мележа ахвотна пагадзіліся падзяліцца сваімі радасьцямі й перажываньнямі. Гаворыць жыхарка вёскі Вужынец Ганна Барысенка.
Ганна Барысенка: Карэнная жыхарка, тут вырасла й замуж тут пайшла ды дзяцей гадавала. Тутака й жывем ды непагана жывем.
Раней Вужынец быў вялікай вёскай, было багата дзяцей. Зараз уся моладзь павучылася ды павыяжджалі хто куды. Старэйшыя засталіся, дажываюць свой век.
Глядзць нас, у краму ўсё прывозяць і аўталаўка прыяжджае. Пэнсію плоцяць – грошы даюць. (сьмяецца)
У нас засталася адна прадавачка маладая. Ужо нават няма каму паміраць. (…)
Шкада, бо было вельмі вялікае сяло, а зараз хаты закопваюць, каб чыста было…
Падчас Другой Сусьветнай вайны, як і сотні іншых беларускіх вёсак Вужынец быў спалены нямецкімі карнікамі. Тыя час узгадвае сьведка падзей 87-сямі гадовая Марыя Фёдараўна.
Марыя Фёдараўна: З вайны запомніла, як немцы палілі нашую вёску. Перад вайною я закончыла дзьве клясы, ў трэцюю трапіць не пасьпела.
Усю вайну бегалі па лесе, уцякалі ад немцаў. Быў у нас сусед – стары дзед. Быў у яго конь і ён са сваімі трыма ўнукамі ў лес сабраўся ехаць. Мая матка яго і папрасіла, каб ён і мяне ў лес узяў. Я ўжо вялікая была ды сама на воз і заскочыла.
Немцы прыяжджалі ў суботу й мы ўжо ведалі, што сяло нашае будуць паліць.
І от бачым, немцы людзей па лесе гоняць, кароў гоняць…
Ужо чуем гараць нашыя хаты ў сяле. Увечары прышлі туды, а там няма ўжо ніводнай цэлай хаты. Мы сабраліся ды пашлі ў суседнюю вёску Крышычы, там знайшлі самотную бабу, яна нас пусьціла да сябе пажыць.
Сваім бачаньнем будучыні палескай вёскі падзяліўся 81-гадовы жыхар Вужынца Іван Кузьміч.
Іван Кузьміч: Ад Вужынца застанецца чыстае поле, што нават ніхто не ўбачыць, што тут было сяло; усё закапаюць. Як тутака ў нас Міхалева закапалі так і нас закапаюць.
Жыву адзін, баба мая памерла. Добра, што дзеці дапамагаюць. Ёсьць такая прыказка – часам з квасам, а парой і з вадой. Тык і жывем. (…)
Сярод пасьлядоўна пэсымістычных поглядаў большасьці жыхароў паміраючай вёскі, надзвычай вылучыўся гарэзьліва малады й аптымістычны голас прадавачкі сельскай крамы Ніны Іванаўны.
Ніны Іванаўны: Апроч таго што працую, маю ўчастак 37 сотак, карову, сьвіней, курэй дзяржу, каб добра жыць ды пчол трымаю.
Мне тут ня сумна, бо я на радзіме й мне вельмі тут добра. Гэта ж сяло, устанеш – адразу весела, добра! (…)
Не шкадую, што засталася тутака. Вёскі лічы няма, маленькая засталася. Вёска будзе жыць ды й мы будзем жыць. (…)
Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва 2009 году, колькасьць гараджан дасягала 74% насельніцтва Беларусі. Параўнаньне зь дадзенымі папярэдніх перапісаў насельніцтва выразна сьведчыць, што колькасьць сельскіх жыхароў у Беларусі няўхільна зьмяншаецца.
Вёска ў Беларусі на працягу доўгага часу зьяўлялася асноўнай і бадай што адзінай натуральнай крыніцай беларушчыны. Аднак, што чакае нас, калі большасьць беларускіх вёсак паўторыць лёс Вужынца?
Эдуард Жолуд
поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Беларускае Палесьсе працягвае вабіць унікальнымі краявідамі й незвычайнай культурай мясцовых жыхароў. Яшчэ дзьве з паловай тысячы гадоў таму старажытны грэцкі навуковец Герадот узгадваў пра існаваньне вялікага мора, якое нібы знаходзілася на поўдні сучаснай Беларусі.

/

Ва ўяўленьні старажытных грэкаў ды рымлян Мора Герадота было мітычнай тэрыторыяй. Аднак, у пазьнейшыя часы Палесьсе стала сапраўдным унікальным этнакультурным рэгіёнам Беларусі.

Палеская краіна вылучаецца багацьцем самабытнай культуры, якая паўстала ў складаных геаграфічных умовах, сярод бязьмежных багністых балотаў.

Сьвядомасьць палешукоў фармавалася ў надзвычай складаных прырордных акалічнасьцях. Малаэфэктыўнае вядзеньне сельскай гаспадаркі, а таксама ізаляванасьць ад рэшты Беларусі, паспрыяла таму што традыцыйны лад грамадзтва захаваўся тут аж да часоў масавай урабінізацыі Беларусі.

Вужынец
Вужынец

Нягледзячы на меліарацыю Палескага рэгіёну й русыфікацыю Беларусі, уздоўж магутнай Прыпяці дагэтуль трымаецца адметная культура, мова й сьвядомасьць тамтэйшых жыхароў.

У самым сэрцы мележаўскіх мясьцін, у Каленкавіцкім раёне, паблізу мястэчка Юравічы дажывае свой век колісь вялікая вёска Вужынец. Пераемнікі герояў „Палескай Хронікі” Івана Мележа ахвотна пагадзіліся падзяліцца сваімі радасьцямі й перажываньнямі. Гаворыць жыхарка вёскі Вужынец Ганна Барысенка.

Ганна Барысенка: Карэнная жыхарка, тут вырасла й замуж тут пайшла ды дзяцей гадавала. Тутака й жывем ды непагана жывем. Раней Вужынец быў вялікай вёскай, было багата дзяцей. Зараз уся моладзь павучылася ды павыяжджалі хто куды. Старэйшыя засталіся, дажываюць свой век.

Глядзць нас, у краму ўсё прывозяць і аўталаўка прыяжджае. Пэнсію плоцяць – грошы даюць. (сьмяецца) У нас засталася адна прадавачка маладая. Ужо нават няма каму паміраць. (…)

Шкада, бо было вельмі вялікае сяло, а зараз хаты закопваюць, каб чыста было…

Падчас Другой Сусьветнай вайны, як і сотні іншых беларускіх вёсак Вужынец быў спалены нямецкімі карнікамі. Тыя час узгадвае сьведка падзей 87-сямі гадовая Марыя Фёдараўна.

Марыя Фёдараўна: З вайны запомніла, як немцы палілі нашую вёску. Перад вайною я закончыла дзьве клясы, ў трэцюю трапіць не пасьпела.

Усю вайну бегалі па лесе, уцякалі ад немцаў. Быў у нас сусед – стары дзед. Быў у яго конь і ён са сваімі трыма ўнукамі ў лес сабраўся ехаць. Мая матка яго і папрасіла, каб ён і мяне ў лес узяў. Я ўжо вялікая была ды сама на воз і заскочыла.

Немцы прыяжджалі ў суботу й мы ўжо ведалі, што сяло нашае будуць паліць. І от бачым, немцы людзей па лесе гоняць, кароў гоняць…

Ужо чуем гараць нашыя хаты ў сяле. Увечары прышлі туды, а там няма ўжо ніводнай цэлай хаты. Мы сабраліся ды пашлі ў суседнюю вёску Крышычы, там знайшлі самотную бабу, яна нас пусьціла да сябе пажыць.

Зьлева
Зьлева направа: Марыя Фёдараўна, Ганна Барысенка й Іван Кузьміч

Сваім бачаньнем будучыні палескай вёскі падзяліўся 81-гадовы жыхар Вужынца Іван Кузьміч.

Іван Кузьміч: Ад Вужынца застанецца чыстае поле, што нават ніхто не ўбачыць, што тут было сяло; усё закапаюць. Як тутака ў нас Міхалева закапалі так і нас закапаюць.

Жыву адзін, баба мая памерла. Добра, што дзеці дапамагаюць. Ёсьць такая прыказка – часам з квасам, а парой і з вадой. Тык і жывем. (…)

Будынак
Будынак сельскага клюбу перароблены ў краму

/

Сярод пасьлядоўна пэсымістычных поглядаў большасьці жыхароў паміраючай вёскі, надзвычай вылучыўся гарэзьліва малады й аптымістычны голас прадавачкі сельскай крамы Ніны Іванаўны.

Ніна Іванаўна: Апроч таго што працую, маю ўчастак 37 сотак, карову, сьвіней, курэй дзяржу, каб добра жыць ды пчол трымаю.

Мне тут ня сумна, бо я на радзіме й мне вельмі тут добра. Гэта ж сяло, устанеш – адразу весела, добра! (…)

Не шкадую, што засталася тутака. Вёскі лічы няма, маленькая засталася. Вёска будзе жыць ды й мы будзем жыць. (…)

/

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва 2009 году, колькасьць гараджан дасягала 74% насельніцтва Беларусі. Параўнаньне зь дадзенымі папярэдніх перапісаў насельніцтва выразна сьведчыць, што колькасьць сельскіх жыхароў у Беларусі няўхільна зьмяншаецца.

Дарога
Дарога на пагост у вёсцы Вужынец

Вужынецкія
Вужынецкія могілкі

Вёска ў Беларусі на працягу доўгага часу зьяўлялася асноўнай і бадай што адзінай натуральнай крыніцай беларушчыны. Аднак, што чакае нас, калі большасьць беларускіх вёсак паўторыць лёс Вужынца?

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт