Нямеччына заклікае да вырашэньня спрэчкі ЭЗ з Польшчай
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
20.09.2018 15:42
Брусэль абвінавачвае Варшаву ў парушэньні эўрапейскіх дэмакратычных прынцыпаў вяршэнства закону.
Foto: EPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA
ЭЗ можа накласьці санкцыі на Польшчу. Гэтая спрэчка павінна скончыцца, сказаў у інтэрвію штодзёнцы «Rzeczpospolita» нямецкі міністар эўрапейскіх спраў Мікаэль Рот.
Палітык з Бэрліна выказаў меркаваньне, што Эўропе патрэбна больш салідарнасьці ды супрацоўніцтва, больш узаемнага даверу, інакш у ЭЗ могуць зьявіцца рэгіянальныя падзелы, што аслабіць супольнасьць.
Чыноўнік зазначыў, што запусьціў гэтыя дэстабілізацыйныя працэсы - брэксіт, то бок выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу. У Бэрліне спадзяюцца, што месца Лёндана ў падтрыманьні эўрапейскай раўнавагі зоймуць такія краіны як Італія, Гішпанія ды Польшча. Стварэньне асобных рэгіянальных хаўрусаў было б дзеяньнем неразумным, не на карысьць моцнага ЭЗ, заявіў газэце нямецкі саноўнік.
Аднак польскай актыўнасьці ў Эўразьвязе перашкаджае спрэчка Варшавы ды Эўракамісіі наконт парушэньняў прававога парадку ў Польшчы. Брусэль крытыкуе польскі ўрад за судовую рэформу, лічачы яе парушэньнем прынцыпу падзелу ўладаў, аслабленьнем канстытуцыйнага ладу ў Польшчы. Нямецкі палітык зазначыў, што ў Бэрліне спадзяюцца, што пераможа павага да прынцыпаў дэмакратычнасьці, свабоды, законнасьці ды правоў чалавека, піша выданьне.
юл