Logo Polskiego Radia
Print

Зьмены ў Нямеччыне распачнуцца ў Саксоніі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.09.2018 15:22
Пэўныя зьявы зьвязаныя з міграцыйным крызісам упершыню праявіліся менавіта ў гарадах Саксоніі: Дрэздэне, Ляйпцыгу й Кемніцы.
ДрэздэнДрэздэнPhoto: Dieter_G/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямеччыну чакае правы паварот?
Такім пытаньнем здаецца публіцыст Артур Ціхановіч з Dziennika Gazeta Prawna. Даволі распаўсюджанае меркаваньне, што Саксонія зьяўляецца вельмі адметным рэгіёнам Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны.
Аднак, ужо тры гады таму высьветлілася, што Саксонія гэта сыстэма раньняга апавяшчэньня для ўсёй Нямеччыны. Пэўныя зьявы зьвязаныя з міграцыйным крызісам упершыню праявіліся менавіта ў буйных гарадах Саксоніі: Дрэздэне, Ляйпцыгу і Кемніцы ( былы Карл-Маркс-Штадт).
Аўтар пераконвае, што такія рэакцыі адбываюцца дзякуючы адноснай структурнай слабасьці Саксоніі, нават нягледзячы на тое, што менавіта гэтая зямля была самым высокаразьвітым рэгіёнам Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Таксама, на вострую рэакцыю на праявы міграцыйнага крызісу ўплывае пачуцьцё адменнасьці й гонару за рэгіён.
Міграцыйная палітыка канцлера Ангелы Мэркел, у вачах саксонцаў, гэта сапраўдная пагроза для іх самаідэнтычнасьці. Адначасова, з гэтым, перад абліччам інфармацыйных атак і парокаў з Бэрліну ў адсутнасьці талерантнасьці і ксэнафобіі, саксонцы не намераны выказваць сваю незадаволенасьць адкрыта і масава.
Жыхары гэтай незвычайнай краіны дачакаюцца чарговых выбараў, і ўжо там выкажуць сваё сапраўднае стаўленьне да ўраду Мэркель. Саксонцы аддадуць свае галасы той палітычнай сіле, якая называе праблему па імені й не хаваецца ў дэкарацыі паліткарэктнасьці.
Адзінай падобнай палітычнай сілай зьяўляецца праварадыкальная партыя Альтэрнатыва для Нямеччыны.

Нямеччыну чакае правы паварот - такім пытаньнем здаецца публіцыст Артур Ціхановіч з Dziennika Gazeta Prawna. Даволі распаўсюджанае меркаваньне, што Саксонія зьяўляецца вельмі адметным рэгіёнам Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны.

Аднак, ужо тры гады таму высьветлілася, што Саксонія гэта "сыстэма раньняга апавяшчэньня" для ўсёй Нямеччыны. Пэўныя зьявы зьвязаныя з міграцыйным крызісам упершыню праявіліся менавіта ў буйных гарадах Саксоніі: Дрэздэне, Ляйпцыгу і Кемніцы (былы Карл-Маркс-Штадт).

Аўтар пераконвае, што такія рэакцыі адбываюцца дзякуючы адноснай структурнай слабасьці Саксоніі, нават нягледзячы на тое, што менавіта гэтая зямля была самым высокаразьвітым рэгіёнам Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Таксама, на вострую рэакцыю на праявы міграцыйнага крызісу ўплывае пачуцьцё адменнасьці й гонару за рэгіён.

Міграцыйная палітыка канцлера Ангелы Мэркел, у вачах саксонцаў, гэта сапраўдная пагроза для іх самаідэнтычнасьці. Адначасова з гэтым, перад абліччам інфармацыйных атак і парокаў з Бэрліну ў ксэнафобіі й адсутнасьці талерантнасьці, саксонцы не намераны выказваць сваю незадаволенасьць адкрыта і масава.

Жыхары гэтай незвычайнай краіны дачакаюцца чарговых выбараў, і ўжо там выкажуць сваё сапраўднае стаўленьне да ўраду Мэркель. Саксонцы аддадуць свае галасы той палітычнай сіле, якая называе праблему па імені й не хаваецца ў дэкарацыі паліткарэктнасьці. Адзінай падобнай палітычнай сілай зьяўляецца праварадыкальная партыя Альтэрнатыва для Нямеччыны.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт