Беларусь разьвітваецца з «савецкасьцю»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
13.09.2018 15:41
Галоўны орган дзяржаўнай прапаганды ў Менску – газэта «Савецкая Беларусь» зьмяняе назву.
Foto: screen sb.by
Новая назва ня будзе згадваць пра савецкае мінулае. Тэму асьвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».
«Савецкая Беларусь» была найбуйнейшым друкаваным выданьнем у краіне, выходзіла накладам у 400 тысяч асобнікаў. Выдаваная прэзыдэнцкай адміністрацыяй газэта заўсёды зьяўлялася на самым бачным месцы ў кіёсках 10-мільённага краю. Апроч таго, установы, школы, дзяржаўныя прадпрыемствы, шпіталі да пастарункі міліцыі пачыналі свой дзень з «Савецкай Беларусі», падпіска на якую прымусовая.
Газэта пад такой назвай выходзіла з 1927 года. На зьмену тытула не паўплываў нават распад Савецкага Саюза. З прыходам Лукашэнкі да ўлады, «СБ» стала граць ролю сталінскай «Праўды», ператвараючыся ў галоўны орган прапаганды Лукашэнкі, піша выданьне.
На днях адміністрацыя беларускага кіраўніка прыняла рашэньне завершыць эпоху «Савецкай Беларусі». У сераду -27 год пасьля зьнікненьня СССР, газэта выйшла ўжо пад назвай «Беларусь Сёньня». У Менску загаварылі пра мяккую «дэкамунізацыю». Выданьне зазначае, што гэта крыху заўчасныя заявы, бо ў Менску ды іншых беларускіх гарадах стаяць тысячы помнікаў Леніну, а назвы вуліц у беларускіх гарадах носяць прозьвішчы камуністычных дзеячаў.
Выданьне зазначае, што з новай назвай «Савецкая Беларусь» разьлічвае скарыць інтэрнэт. Дагэтуль прэзыдэнцкая газэта была толькі пятай па папулярнасьці ў беларускім Інтэрнэце, прайграючы парталу Хартыя '97, піша польская штодзёнка.
юл