Чалавек эпасу ў эпоху постпалітыкі
З жыцьця пайшоў нацыянальны герой Амэрыкі, менавіта такім чынам Dziennik Gazeta Prawna аддае даніну пашаны амэрыканскаму сэнатару Джону Маккейну. Выданьне прыгадвае асноўныя вехі біяграфіі легендарнага палітыка, а менавіта тое што Маккейн быў сынам і ўнукам амэрыканскіх адміралаў, ваенным пілётам, а таксама ваеннапалонным у Віетнаме на працягу пяці гадоў.
Джон Маккейн будзе пахаваны з усімі ганаровымі цырымоніямі на найвышэйшым дзяржаўным узроўні. У гісторыі Злучаных Штатаў да яго такім чынам быў пахаваны ўсяго толькі 31 чалавек.
Калі ва ўсім Сьвеце сэнатара Джона Маккейн запомняць, як знаўцу міжнароднай палітыкі, і аднаго з самых яскравы прадстаўнікоў так званых вашынгтонскіх «ястрабаў», то ў Штатах ён адзначыўся намаганьнем зрабіць празрыстай сыстэму фінансаваньня выбарчых кампаній. Аднак, гэтыя спробы аказаліся марнымі.
Сэнатар Джон Маккейн быў адным зь нешматлікіх палітыкаў у Злучаных Штатах, якія ў гэты постпалітычны час, не перакочвалі граніц маралі й этыкі. Менавіта адданая прыхільнасьць прынцыпам маралі ў палітыцы не дазволіла яму дасягнуць вершныі палітычнай кар’еры – стаць прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі.
На працягу сваёй доўгай палітычнй кар’ерs Джон Макей быў адданым прыхільнікам ідэі дэмакратызацыі, а потым і далучэньня краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы да NATO. Ужо будучы хворым, палітык актыўна падтрымліваў Украіну ў змаганьні з расейскай агрэсіяй.

Dziennik Gazeta Prawna/эж