Аднак, паводле саміх прадстаўнікоў, скаргі, расчараваньне, злосьць незадаволеных турыстаў, нягледзячы на тое, хто правінілася турбюро, гатэль ці мясцовы партнэр, заўсёды факусуецца на іх. Пра другі бок працы прадстаўніка турапэратара расказвае часопіс «Polityka».
Бывае, што праблемы пачынаюцца ўжо ў аэрапорце. Найбольшыя здараюцца з турыстамі, якія купілі паездку last minute – у апошнюю хвіліну. Іх няма ў сьпісе. Калі гэта пуцёўка ў Грэцыю ці Гішпанію, то праблемы няма. Кепска, калі ў Гамбію ці Кенію, бо адпраўляючыся туды на два тыдні да выезду варта прайсьці вакцынацыю ад жоўтай ліхаманкі.
Турысты з малымі дзецьмі часта ня ведаюць, што ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы неабходна мець з сабой перакладзены на ангельскую мову пасьведчаньне аб нараджэньні, нават калі дзіця падарожнічае з абодвума бацькамі.
Што ў першую чаргу трэба зрабіць у выпадку сьмерці турыста? – вопытныя супрацоўнікі турпаслуг кажуць, што сьпісаць усе рэчы ў пакоі памерлага, каб потым не аказалася, што «там быў пярсьцёнак зь вялікім брыльянтам».
Прадстаўнік турапэратара мае страхавы поліс, аднак поліс ня дзейнічае, калі супрацоўнік выпіў які-небудзь алькаголь. Нават дэгустацыі трэба пазьбягаць.
Заробкі прадстаўнікоў турапэратараў таксама не зашкальваюць. Турапэратары эканомяць і часта плацяць мінімалку. Прадстаўнік павінен сам зарабіць большыя грошы, прадаючы сваім турыстам мясцовыя экскурсіі.
Часам неахайнасьць апекуна заканчваецца вялікімі праблемамі. Напрыклад, калі ён пакіне расьсеянага турыста ў палестынскай частцы Віфліему, адкуль самастойна немагчыма вярнуцца ў ізраільскую частку.
Наканаваньнем прадстаўнікоў зьяўляюцца скупыя адзіночныя турысты. Яны не аплочваюць адзіночнага нумару і калі ня знойдзецца для іх пара сярод турыстаў, турапэратар прымушае прадстаўніка ўзяць такога сінгла ў свой нумар.
У прадстаўніка могуць таксама зьявіцца праблемы, калі ён не пагодзіцца прывесьці турысту прастытутку.
Турысты наракаюць на ўсё, нават на тое, што не ўбачылі малпы у Гібральтары, што на Кубе падчас паховінаў Фідэля Кастра былі адменены ўсе імпрэзы.
Пра другі бок працы прадстаўніка турапэратара расказвае часопіс «Polityka».
яс