Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўскія паўстанцы ўзнагародзілі архітэктара Д. Лібэскінда

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.08.2018 15:04
Славуты архітэктар нарадзіўся ў Польшчы, ведае, на колькі важная для палякаў свабода.
Вячэрняя панарама Варшавы, па цэнтры - будынак Złota 44 - найвышэйшы жылы аб'ект у Эўразьвязе Вячэрняя панарама Варшавы, па цэнтры - будынак Złota 44 - найвышэйшы жылы аб'ект у Эўразьвязе commons.wikimedia.org/Radek Kołakowski/Public Domain CC0

Па ініцыятыве варшаўскіх паўстанцаў славуты архітэктар Даніэль Лібэскінд атрымаў узнагароду горада Варшава за падрыхтоўку праекту будынку па адрасе Злота,44 у Варшаве. Меркаваньнем паўстанцаў, будынак стаў сымбалем адроджанай сталіцы Польшчы. А якое значэньне ён мае для самога архітэктара? Гэтае пытаньне «Rzeczpospolita» задала Лібэскінду. Ён распавядае пра вялізную важнасьць праекту для яго самога, паколькі ён нарадзіўся ў Польшчы, ведае, на колькі важная для палякаў свабода. Будынак на вуліцы Злотай сымбалізуе ўсё, чым зьяўляецца Варшава – адкрыты і свабодалюбівы горад.

Сёньня польская сталіца адзначае гадавіну пачатку Варшаўскага паўстаньня. Па словах славутага архітэктара, паўстанцы былі героямі, рабілі немагчымыя рэчы, пасьвяцілі шмат у імя свабоды, змагаліся супраць нацыстаў, але таксама супраць камуністаў, хацелі быць свабоднымі. "Дзякуючы ім Варшава – гэта таксама мой горад", – кажа Лібэскінд.

Архітэктар адзначае, што яго маці была варшавянкай, ён жыў у сталіцы, будучы малым хлопчыкам. Памятае пустыню, якой быў тады горад. У цэнтры быў толькі Палац культуры і навукі, а навокал – нічога. Цяпер жа Варшава ўжо перастала быць далёкай Усходняй Эўропай. Яна – адзін з важнейшых сталічных гарадоў сьвету. У горадзе жывуць незвычайныя людзі, якія дзякуючы сваёй вынаходлівасьці памагаюць сталіцы разьвівацца.

Даніэль Лібэскінд нарадзіўся ў Лодзі праз год пасьля вайны, пераехаў жыць у Нямеччыну, пазьней у ЗША. Ён цешыцца, што праз шмат гадоў мог вярнуцца ў Польшчу і запраектаваць тут хмарачос, які стаў часткай жыцьця варшавян у цэнтры горада.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт