Logo Polskiego Radia
Print

Польская чыгунка робіць стаўку на вадародныя рухавікі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2018 17:17
Першы лякаматыў на вадародным прывадзе можа быць выпушчаны ўжо празь некалькі гадоў.
Photo: Didgeman/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кампанія PKP Cargo плянуе выкарыстоўваць вадароднае паліва ў сваіх лякаматывах. Прадстаўнікі PKP Cargo й Ястшэмбскай вугальнай кампаніі (Jastrzębska Spółka Węglowa) надоечы падпісалі лісты аб намерах па супрацы ў будаўніцтве вадароднага рухавіка для лякаматываў.

Старшыня PKP Cargo Чэслаў Варсэвіч (Czesław Warsewicz) лічыць, што будаўніцтва такога рухавіка зьвязанае ня толькі з пошукам танных крыніц энэргіі, інвэстыцыяй у інавацыйныя рашэньні, але таксама з аховай навакольнага асяродзьдзя. Ён нагадаў, што вадародны рухавік дапаможа скараціць выкіды CО2 і зьменшыць забруджаньне навакольнага асяродзьдзя. „Праўда, гэта дадатковы эфэкт, але важны з пункту гледжаньня краіны”, - дадаў Варсэвіч.

Ачышчаны вадарод можа быць выкарыстаны для атрыманьня электрычнай энэргіі, скажам, у грамадзкім транспарце. Напрыклад, выкарыстаньне вадароднай тэхналёгіі бярэцца пад увагу ў праграме мадэрнізацыі гарадзкога транспарту ў рэгіёне Сылезія.

Дакумэнт, які падпісалі прадстаўнікі PKP Cargo і Ястшэмбскай вугальнай кампаніі, прадугледжвае супрацоўніцтва ў галіне дасьледаваньняў і аналізу, а таксама ў будаўніцтве машын на вадародным прывадзе. Старшыня PKP Cargo мяркуе, што першы лякаматыў на вадародным прывадзе можа быць выпушчаны ўжо празь некалькі гадоў.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт