Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін мадэрнізуе ў Калінінградзе бункер для захоўваньня ядзернай зброі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.06.2018 14:41
Аб’ект разьмешчаны ў 50 кілямэтрах ад польскай мяжы, паведамляе Фэдэрацыя амэрыканскіх навукоўцаў.
Апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыАпэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыcommons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0

Пуцін мадэрнізуе ў Калінінградзе бункер для захоўваньня ядзернай зброі
Аб’ект разьмешчаны ў 50 кілямэтрах ад польскай мяжы, паведамляе Фэдэрацыя амэрыканскіх навукоўцаў.
Брытанская газэта „The Guardian” паведаміла, што паводле здымкаў, апублікаваных Фэдэрацыяй амэрыканскіх навукоўцаў (Federation of American Scientists), Расея мадэрнізавала бункер для захоўваньня ядзернай зброі ў вёсцы Кулікова, якая разьмешчана ў Калінінградзкай вобласьці ў 50 кілямэтрах ад польскай мяжы.
Паводле Ханса Крыстэнсэна з Фэдэрацыі амэрыканскіх навукоўцаў, бункер „мае ўсе характэрныя рысы тыповага складу ядзернай зброі”. У тым ліку вакол яго знаходзіцца „патройны плот”, а сам будынак мае дах з бэтону.
Паводле брытанскай газэты, якую цытуе сайт niezalezna.pl, мадэрнізацыя бункера пачалася ў 2016 годзе.
„Мы назіраем за гэтым месцам ужо доўгі час. У мінулым там адбываліся нейкія рамонты, але не ў такім маштабе”, - сказаў Крыстэнсэн.
Паводле яго, пакуль невядома, ці расейская армія ўжо разьмясьціла ў гэтым месцы ядзерныя боегалоўкі, ці проста мадэрнізавала аб'ект, каб мець магчымасьць хутка іх туды даставіць.
Крыстэнсэн таксама дадаў, што пакуль невядома, якога тыпу ядзерныя боегалоўкі могуць быць разьмешчаныя ў адрамантаваным бункеры. Тым ня менш, ён зьвярнуў увагу на тое, што аб’ект разьмешчаны значна бліжэй да ваенна-марской базы, чым да ракетнай базы ўглыбіні тэрыторыі.
аз

Брытанская газэта „The Guardian” паведаміла, што паводле здымкаў, апублікаваных Фэдэрацыяй амэрыканскіх навукоўцаў (Federation of American Scientists), Расея мадэрнізавала бункер для захоўваньня ядзернай зброі ў вёсцы Кулікова, якая разьмешчана ў Калінінградзкай вобласьці ў 50 кілямэтрах ад польскай мяжы.

Паводле Ханса Крыстэнсэна з Фэдэрацыі амэрыканскіх навукоўцаў, бункер „мае ўсе характэрныя рысы тыповага складу ядзернай зброі”. У тым ліку вакол яго знаходзіцца „патройны плот”, а сам будынак мае дах з бэтону. Паводле брытанскай газэты, якую цытуе сайт niezalezna.pl, мадэрнізацыя бункера пачалася ў 2016 годзе.

„Мы назіраем за гэтым месцам ужо доўгі час. У мінулым там адбываліся нейкія рамонты, але не ў такім маштабе”, - сказаў Крыстэнсэн.

Паводле яго, пакуль невядома, ці расейская армія ўжо разьмясьціла ў гэтым месцы ядзерныя боегалоўкі, ці проста мадэрнізавала аб'ект, каб мець магчымасьць хутка іх туды даставіць.

Крыстэнсэн таксама дадаў, што пакуль невядома, якога тыпу ядзерныя боегалоўкі могуць быць разьмешчаныя ў адрамантаваным бункеры. Тым ня менш, ён зьвярнуў увагу на тое, што аб’ект разьмешчаны значна бліжэй да ваенна-марской базы, чым да ракетнай базы ўглыбіні тэрыторыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт