Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь можа прадаць «Палянэзы» Казахстану

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.06.2018 15:47
  • Палянэзы.mp3
Беларусь з «Палянэзамі» мае пасьпяховы шанец выйсьці на іншыя замежныя рынкі - аглядальнік.
Беларуская ракетная сыстэма залпавага агню «Палянэз»Беларуская ракетная сыстэма залпавага агню «Палянэз»youtube.com/screen

На днях стала вядома, што Азэрбайджан стаў першай краінай, якая купіла ракетныя сыстэмы залпавага агню «Палянэз» у Беларусі. Ваенную часьць, дзе дыслакуюцца сыстэмы, наведаў асабіста прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў. Гэтая тэма зацікавіла як беларускіх, так і замежных экспэртаў. Вядомы беларускі аглядальнік Аляксандр Класкоўскі напісаў аналітычны артыкул, у якім распавёў пра меркаванае закулісьсе паставак «Палянэзаў».
Паводле публіцыста, хутчэй за ўсё Менск з Масквой кансультаваўся наконт продажу ракет, а некаторыя расейскія экспэрты нават кажуць, што Крэмль даў санкцыю на іх продаж.
Аналітык лічыць, што Беларусь з «Палянэзамі» мае пасьпяховы шанец выйсьці на іншыя замежныя рынкі. Аглядальнік заўважае, што наступнай краінай, куды Беларусь можа прадаць «Палянэзы», можа быць Казахстан. Пра гэта сьведчаць частыя візыты казахстанскіх вайскоўцаў у Беларусь з мэтай знаёмства з сыстэмамі, а таксама неафіцыйныя паведамленьні друку. Аляксандр Класкоўскі зазначае, што беларускі ВПК, у адрозьненьні ад іншых галін эканомікі, канкурэнтаздольны на міжнародных рынках і прыносіць прыбытак. З аглядальнікам размаўляе Валеры Саўко.

На днях стала вядома, што Азэрбайджан стаў першай краінай, якая купіла ракетныя сыстэмы залпавага агню «Палянэз» у Беларусі. Ваенную часьць, дзе дыслакуюцца сыстэмы, наведаў асабіста прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў. Гэтая тэма зацікавіла як беларускіх, так і замежных экспэртаў. Вядомы беларускі аглядальнік Аляксандр Класкоўскі напісаў аналітычны артыкул, у якім распавёў пра меркаванае закулісьсе паставак «Палянэзаў».

Паводле публіцыста, хутчэй за ўсё Менск з Масквой кансультаваўся наконт продажу ракет, а некаторыя расейскія экспэрты нават кажуць, што Крэмль даў санкцыю на іх продаж.

Аналітык лічыць, што Беларусь з «Палянэзамі» мае пасьпяховы шанец выйсьці на іншыя замежныя рынкі. Аглядальнік заўважае, што наступнай краінай, куды Беларусь можа прадаць «Палянэзы», можа быць Казахстан. Пра гэта сьведчаць частыя візыты казахстанскіх вайскоўцаў у Беларусь з мэтай знаёмства з сыстэмамі, а таксама неафіцыйныя паведамленьні друку. Аляксандр Класкоўскі зазначае, што беларускі ВПК, у адрозьненьні ад іншых галін эканомікі, канкурэнтаздольны на міжнародных рынках і прыносіць прыбытак.

З аглядальнікам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт