Logo Polskiego Radia
Print

Нацыяналізацыя – інструмэнт супраць несумленных фірм

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.05.2018 15:12
Ужо неўзабаве ў Польшчы можна будзе ліквідаваць фірму, мэнэджэры якой сур'ёзна парушылі законы.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарФота: pixabay.com

Тады акцыі ды маёмасьць прадпрыемства пяройдзуць ва ўласнасьць дзяржавы. Гэта найбольш жорсткае правіла законапраекту аб адказнасьці акцыянэрных таварыстваў і іншых калектыўных арганізацый. Сэнс новаўвядзеньняў заключаецца ў тым, каб стварыць магчымасьці жорсткага пакараньня за сьвядомае злоўжываньне паўнамоцтвамі, а таксама за неахайнасьць у бізнэсе, як напрыклад, сьмяротныя выпадкі на працы, забруджаньне навакольнага асяродзьдзя ці продаж фальшывых вакцын.

Экспэрты не сумняюцца, што цяперашнія законы ня дзейнічаюць. – Цяпер цяжка прыцягнуць да адказнасьці кіраўнікоў фірмы, якая была створана выключна дзеля ашуканства. Новы закон дае інструмэнты, якія дапамогуць зрабіць рэальнай барацьбу са злачыннасьцю, – падкрэсьлівае адвакат Зьбігнеў Кругер.

Усё ж экспэрты папярэджваюць пра рызыку пасрэднай нацыяналізацыі прыватнай маёмасьці.

- Я баюся, што новыя правілы могуць выкарыстоўвацца дзеля ціску на фірмы, у прыватнасьці ў выпадках, калі бізнэс нявыгадны ўладам, бо, напрыклад, зьяўляецца канкурэнцыяй для дзяржаўных заводаў, а таксама можа выкарыстоўвацца ўладамі для барацьбы з сэктарам СМІ, – зазначыў адвакт Кругэр.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт