Нельга выключыць, што камуністы забілі польскага кардынала
Інстытут нацыянальнай памяці расьсьледуе абставіны сьмерці двух іерархаў Каталіцкага касьцёла ў Польшчы.
На будучым тыдні можа закончыцца працэс бэатыфікацыі прымаса Польшчы ў 1926-1948 гадах Аўгуста Глёнда (August Hlond). У міжчасе пракуратура расьсьледуе абставіны сьмерці кардынала, а таксама кандыдата на яго наступніка, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Прымас Польшчы кардынал Глёнд памёр у бальніцы Сясьцёр сьвятой Эльжбеты ў Варшаве 22 кастрычніка 1948 году. Афіцыйнай прычынай яго сьмерці быў прыступ вострага апэндыцыту. Аднак ужо падчас пахаваньня іерарха паявіліся чуткі, што да яго сьмерці магла прычыніцца сталінская Служба бясьпекі.
„Ёсьць ускосныя доказы й паказаньні сьведкаў, якія сьведчаць аб тым, што сьмерць прымаса магла адбыцца ў выніку атручэньня”, - кажа ў размове з газэтай ксёндз Багуслаў Козял (Bogusław Kozioł), заангажаваны ў працэс бэатыфікацыі кардынала Глёнда. Гэта ён падаў у Інстытут нацыянальнай памяці заяву з заклікам правесьці расьсьледаваньне па гэтай справе.
„Пры правядзеньні працэсу бэатыфікацыі дасьледуюцца таксама абставіны сьмерці кандыдата. Я хацеў бы, каб ІНП заняў пазыцыю адносна гэтага пытаньня, то бок або спыніў спэкуляцыі або іх пацьвердзіў”, - дадае сьвятар.
Як даведаліся журналісты газэты „Rzeczpospolita” Сьледчае ўпраўленьне Інстытуту нацыянальнай памяці ў Варшаве прыняло рашэньне пачаць папярэдняе расьсьледаваньне па гэтай справе.
Сьмерць кардынала Аўгуста Глёнда - гэта не адзіны загадкавы зыход сярод каталіцкіх іерархаў у той час у Польшчы. 27 кастрычніка 1948 году ля гораду Остраў Мазавецка (Ostrów Mazowiecka) на трасе паміж Варшавай і Беластокам, вяртаючыся з пахаваньня прымаса Ломжыньскі біскуп Станіслаў Костка Лукомскі (Stanisław Kostka Łukomski) папаў у ДТЗ. Ён быў дастаўлены ў бальніцу ў Варшаву й памёр на наступны дзень.
Абставіны гэтага трагічнага здарэньня ніколі не былі высьветленыя. Біскуп Лукомскі быў адным з сур’ёзных кандыдатаў на пасаду прымаса Польшчы.
аз