Logo Polskiego Radia
Print

Турысты могуць азнаёміцца зь гісторыяй Аўгустоўскага каналу ў прыватным музэі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.05.2018 15:44
  • Музэй Аўгустоўскага каналу.mp3
Аўгустоўскі канал - цуд інжынэрнай думкі ХIХ стагодзьдзя.
Z. Kościn/PRdZ Red. Białoruska

Шлюзавыя мэханізмы, дакумэнты й прадметы побыту мясцовых жыхароў можна пабачыць у прыватным музэі Аўгустоўскага каналу. Стварыла яго сям’я Зажэцкіх, якая старанна спрабуе захаваць памяць пра багатую мінуўшчыну гэтага незвычайнага воднага шляху. Сам музэй разьмешчаны ў будынку былога праўленьня Аўгустоўскага каналу, літаральна ў некалькіх мэтрах ад чатырохкамэрнага шлюзу Нямнова.

Аўгустоўскі канал - цуд інжынэрнай думкі ХIХ стагодзьдзя. Зь 2009 году Беларусь супольна з Польшчай прыкладаюць намаганьні, каб унесьці гэты штучны водны шлях у сьпіс аб'ектаў сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

/

Пра сувязь сям’і Зажэцкіх з каналам і незвычайныя экспанаты музэя расказвае ўласьніца Любоў Зажэцкая (на здымку).

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Зьміцер Косьцін

/
/
/
/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт