Logo Polskiego Radia
Print

"Начных ваўкоў" у Беларусі сустрэлі холадна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.05.2018 14:25
  • Палітычнае люстэрка 0205.mp3
Хваля, калі «Начных ваўкоў» зрабілі героямі ў самой Расеі, пачынае спадаць.
Pixabay.com/Ronny K/CC0 Creative Commons

«Начных ваўкоў», якія штогод праз Беларусь едуць у Польшчу і далей у Бэрлін сёлета не прынялі з гонарам у Беларусі. Яшчэ тры гады таму іх асабіста сустракаў Віктар Лукашэнка. Сёлета ніхто з афіцыйных прадстаўнікоў беларускіх уладаў не захацеў мець нічога супольнага са скандальнымі матацыклістамі. Чаму памянялася стаўленьне да «Начных ваўкоў»?
П. Усаў: Прычын ёсьць некалькі. Хваля, калі «Начных ваўкоў» зрабілі героямі ў самой Расеі, пачынае спадаць. «Начныя ваўкі» з Залдастанавым на чале перастаюць успрымацца як сымбаль пераможнай Расеі. Гэта ўплывае і на стаўленьне ў Беларусі. Па-другое, відавочным стала тое, што гэтыя нічога ня вартыя пераезды праз Беларусь з прарасейскай сымболікай і шавіністычнымі выказваньнямі ў дачыненьні да Беларусі пачынае раздражняць уладу. Яна бачыць у гэтым мяккі мэханізм прасоўваньня расейскага сьвету. Трэцяе – Беларусь ня хоча раздражняць сваімі дзеяньнямі суседнюю Польшчу ды Захад, паколькі цяпер назіраецца паляпшэньне ў іх адносінах.
Крыніцы «Беларускага партызана» паведамляюць, што ў бліжэйшы час можа паявіцца новы дзяржсакратар Савета бясьпекі. Цяпер яго ўзначальвае Станіслаў Зась. Адным з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду дзяржсакратара называюць цяперашняга камандуючага ўнутранымі войскамі генэрал-маёра Юрыя Караева. Кіраўнік на пасадзе дзяржсакратара мяняецца кожныя некалькі гадоў. Ці мае значэньне асоба, якая займае гэтую пасаду?
П. Усаў: Гэта важная ўстанова ў Беларусі, бо гэта элемэнт кіраваньня службамі бясьпекі. Там даволі часта адбываюцца кадравыя зьмены, бо Лукашэнка трымаецца прынцыпу, каб адны і тыя ж людзі не заседжваліся ў сілавых структурах, каб яны не пасьпелі сфармаваць свае вузлы кіраваньня, каб ня сталі незалежнымі і спрабавалі ўплываць на іншыя працэсы.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт