Logo Polskiego Radia
Print

Што чакае палякаў у Вялікабрытаніі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.05.2018 09:03
Эмігрантам раяць прымаць грамадзянства каралеўства.
ЛёнданЛёнданpixabay.com/Public Domain CC0

Каля мільёна палякаў жыве цяпер у Вялікабрытаніі. Што іх чакае пасьля выхаду каралеўства з Эўрапейскага зьвязу? Гэтым пытаньнем часта задаюцца польскія журналісты.

Разабрацца ў сытуацыі паспрабаваў карэспандэнт часопісу Sieci Яромір Квяткоўскі. Як высьветліў журналіст, большасьць палякаў жыве ў Лёндане — каля 800 тысяч.

Але жыхары Лёндана брэксіт акурат не падтрымалі. І мясцовыя палякі вельмі добра разумеюць сваю важнасьць для ангельскай эканомікі. Яны такія самыя важныя, як гішпанцы і італьянцы. Ніхто нават ня думае пра тое, што ўсе гэтыя народы ў адзін дзень зьедуць на гістарычную бацькаўшчыну. Бяз польскіх будаўнікоў, італьянскіх кавярань немагчыма ўявіць цяперашняй Вялікабрытаніі.

Натуральна, усіх непакояць рэдкія, але рэзкія прэцэдэнты ксэнафобіі. Зрэшты, яны здараюцца перш за ўсё ў тых мясцовасьцях, дзе брытанцы складаюць меншасьць — напрыклад, у Бостане.

У Лёндане ўсё досыць спакойна. Мясцовыя ж палякі цудоўна разумеюць: самы просты шлях да нармалізацыі свайго жыцьця на чужыне — гэта атрыманьне грамадзянства каралеўства.

Sieci/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт