Logo Polskiego Radia
Print

Бяз Польшчы канцэпцыя Эўропы застаецца няпоўнай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.04.2018 16:03
Група польскіх навукоўцаў заклікае аўтараў заходніх падручнікаў даведацца пра гісторыю Польшчы.
www.tapeciarnia.pl

Тэму асьвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Выданьне зазначае, што група навукоўцаў з Фонду грамадзкай прасторы ды сацыяльнай палітыкі займаецца вяртаньнем польскай гісторыі ў заходнія (у першую чаргу англамоўныя) падручнікі па гісторыі. Гэта рэакцыя на тое, што падручнікі, прысьвечаныя эўрапейскай культуры ды гісторыі, часта абыходзяць ці перайначваюць гісторыю Польшчы.

Дзеля гэтага фонд ладзіць сэмінары з удзелам польскіх гісторыкаў, а таксама адмыслоўцаў з эўрапейскіх краін, Канады й ЗША. Сёлета адбудзецца шэраг сустрэч у чэрвені ў 5 польскіх гарадах, сярод якіх Варшава, Кракаў, Сандомеж.

Польскія гісторыі спадзяюцца, што вынікам сэмінараў будзе распрацоўка больш аб’ектыўнага разуменьня й погляду на польскую гісторыю. Гэта карысна для абодвух бакоў, піша выданьне. Нягледзячы на тое, што Польшчы не была імпэрыяй, ейная гісторыя цікавая для Захаду. Яна дазваляе лепш зразумець спэцыфіку Захаду праз адрознасьць гістарычных працэсаў, грамадзкіх рухаў ды ідэй, якія разьвіваліся ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Эўропы. Польшча – гэта частка канцэпцыі Эўропы, без якога вобраз кантынэнта няпоўны, непасьлядоўны, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт