Do Rzeczy
Пасьля візыту прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ў сям’і з 16 дзецьмі ў сеціве аджыў стэрэатып вялікай сям’і як сынонім паталёгіі. Усё ж сёньня гэта нешматлікія галасы, нават знакамітасьці маюць шмат дзяцей.
У лютым Анджэй Дуда з жонкай уручалі адзнакі маці, заслужаным у выхаваньні дзяцей. Сярод адзначаных была Гражына Нэлец, мама 16 дзяцей. Шматдзетная сям’я запрасіла прэзыдэнта на хрост іх наймалодшай дачкі Зузанны.
«Ці бацькі 16-ці дзяцей маюць які-небудзь шанец паразмаўляць з кожным з іх паўгадзіны? Зразумець іх праблемы, дапамагчы зрабіць урокі? Ці сапраўды варта рэклямаваць такі стыль?», – напісаў адзін з журналістаў у Твітэры і выклікаў інтэрнэт-буру. Многія падтрымалі гэтую думку, пераконваючы, што шматдзетнасьць зьяўляецца нагодай для сораму і сынонімам паталёгіі.
Адначасова такая ж колькасьць чалавек стала ў абарону такіх сем’яў. «У маіх дзядоў было 11 дзяцей. Канешне, часы былі іншымі. Некаторыя робяць такі выбар, у некаторых так атрымліваецца, але гэта іх жыцьцё і іх сям’я», – пісала іншая журналістка.
Дыскусія ў інтэрнэце пра сям’ю Нэлец паказала, што многія ставяць знак роўнасьці паміж вялікай колькасьцю дзяцей у найлепшым выпадку з адсутнасьцю адказнасьці. Часта шматдзетнасьць лічыцца паталёгіяй. Паводле экспэртаў, гэта шкодны стэрэатып. На гэта ёсьць доказы. Некалькі гадоў таму ўлады Познані вывучылі сытуацыю шматдзетных сем’яў. Аказалася, што ўзровень хваробаў, бездапаможнасьці і паталёгіі (алькагалізм) былі на падобным узроўні як у сям’яў з меншай колькасьцю дзяцей.
У такім выпадку чаму шматдзетныя сем’і сустракаюцца з такімі стэрэатыпамі? «Паколькі ўсе праблемы ў такіх сем’ях памножаныя на колькасьць чалавек, акрамя таго такая сям’я прыцягвае да сябе большую ўвагу», – адказвае Павал Васіцкі, які праводзіў гэтыя дасьледаваньні. «У малой сям’і праблемы, алькагалізм лягчэй схаваць, у вялікай праблемы бачныя адразу».
Паводле спэцыяліста, у большых сем’ях дзеці выхоўваюцца лепш. «Яны вучацца існаваць у грамадзтве, што кожны крок уплывае таксама на іншых, што трэба супрацоўнічаць з іншымі, каб дасягнуць мэту, вырашыць канфлікты», – пералічвае Васіцкі, дарэчы, бацька пецярых дзяцей.
Do Rzeczy: Пасьля візыту прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ў сям’і з 16 дзецьмі ў сеціве аджыў стэрэатып вялікай сям’і як сыноніму паталёгіі. Усё ж сёньня гэта нешматлікія галасы, нават знакамітасьці маюць шмат дзяцей.
У лютым Анджэй Дуда з жонкай уручалі адзнакі маці, заслужаным у выхаваньні дзяцей. Сярод адзначаных была Гражына Нэлец, мама 16 дзяцей. Шматдзетная сям’я запрасіла прэзыдэнта на хрост іх наймалодшай дачкі Зузанны.
«Ці бацькі 16-ці дзяцей маюць які-небудзь шанец паразмаўляць з кожным з іх паўгадзіны? Зразумець іх праблемы, дапамагчы зрабіць урокі? Ці сапраўды варта рэклямаваць такі стыль?», – напісаў адзін з журналістаў у Твітэры і выклікаў інтэрнэт-буру. Многія падтрымалі гэтую думку, пераконваючы, што шматдзетнасьць зьяўляецца нагодай для сораму і сынонімам паталёгіі.
Адначасова такая ж колькасьць чалавек стала ў абарону такіх сем’яў. «У маіх дзядоў было 11 дзяцей. Канешне, часы былі іншымі. Некаторыя робяць такі выбар, у некаторых так атрымліваецца, але гэта іх жыцьцё і іх сям’я», – пісала іншая журналістка.
Дыскусія ў інтэрнэце пра сям’ю Нэлец паказала, што многія ставяць знак роўнасьці паміж вялікай колькасьцю дзяцей у найлепшым выпадку з адсутнасьцю адказнасьці. Часта шматдзетнасьць лічыцца паталёгіяй. Паводле экспэртаў, гэта шкодны стэрэатып. На гэта ёсьць доказы. Некалькі гадоў таму ўлады Познані вывучылі сытуацыю шматдзетных сем’яў. Аказалася, што ўзровень хваробаў, бездапаможнасьці і паталёгіі (алькагалізм) былі на падобным узроўні, як у сям’яў з меншай колькасьцю дзяцей.

ав