Logo Polskiego Radia
Print

Польскія чыноўнікі адмаўляюцца ад ідэі адукацыйнага гета

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.04.2018 16:01
МУС Польшчы прапанавала стварыць «спэцыяльныя школы» для дзяцей уцекачоў на тэрыторыі закрытых цэнтраў.
EastNews/polskalokalna.pl

Пад ціскам грамадзкай крытыкі, ад ідэі адмовіліся. Тэму асьвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Ідэя стварэньня «спэцыяльных школ» для дзяцей уцекачоў была агучана міністэрствам унутраных спраў Польшчы. Міністэрства хацела даць мясцовым уладам магчымасьць выбару, што да арганізацыі навучаньня дзяцей уцекачоў.

Паводле дзейсных правіл, дзеці бацькоў, якія падалі заяву на атрыманьне прытулку ў Польшчы, маюць права навучацца разам з польскімі дзецьмі ў агульных школах. Міністэрства хацела даць мясцовым уладам магчымасьць ствараць для дзяцей уцекачоў асобнае навучаньне на тэрыторыі цэнтраў для ўцекачоў, піша выданьне.

Газэта зазначае, што ідэя чыноўнікаў выклікала вострую крытыку з боку экспэртаў ды грамадзкіх арганізацый. Маўляў, асобнае навучаньне – гэта простая дарога да гетаізацыі ды маргіналізацыі ўцекачоў ды мігрантаў. Пасьля хвалі крытыкі міністэрства адмовілася ад ідэі, піша выданьне.

юд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт