Logo Polskiego Radia
Print

"Вялікая пятніца – гэта сынтэз дня напярэдадні Каляд і Папяльца"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.03.2018 14:16
Здаецца, што надзея памерла, а пазьней аказваецца, што самая цёмная ноч - перад сьвітанкам.
Вялікая пятніца 30.03.2018. Інсцэнізацыя ўкрыжаваньня Ісуса Хрыста ў Кальварыі ЗэбжыдоўскайВялікая пятніца 30.03.2018. Інсцэнізацыя ўкрыжаваньня Ісуса Хрыста ў Кальварыі ЗэбжыдоўскайPAP/Stanisław Rozpędzik

Сёньня каталіцкі касьцёл адзначае Вялікую пятніцу – успамін укрыжаваньня Ісуса Хрыста. У сувязі з гэтым свае рэфлексіі ў выданьні «Rzeczpospolita» друкуе Ян Врубэль. Ён піша, што ў яго сьпісе важных сьвятаў на трэцім месцы знаходзіцца вячэра напярэдадні Божага нараджэньня, на другім – Папяльцовая серада, а на першым – Вялікая пятніца.

Каляды – гэта сьвята, калі чалавек прабывае з блізкімі сваякамі, часам нават ня хоча, але прыходзіцца. І ў гэтым іх вялікая каштоўнасьць у сьвеце, які ўзнагароджвае індывідуалізм, дзе лёгка страціць сьвядомасьць, што чалавек не зьяўляецца адзінокай выспай. Папяльцовая серада – гэта якраз сьвята адзіноты, на пустыні, без харчаваньня, без сяброў і сувязі 112. Нават калі вельмі стараесься, то і так не пазьбегнеш сытуацыі, калі застанесься адзін на адзін з сабою. Дарэчы, Папялец – гэта апошняе ўратаванае ад камэрцыі сьвята, таму такое сапраўднае.

А вялікая пятніца – гэта сынтэз дня напярэдадні Каляд і Папяльца. Здаецца, што надзея зусім пайшла на дно, настаўнік здраджаны і забіты. А пазьней аказваецца, што ноч самая цёмнае перад сьвітанкам.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт