Logo Polskiego Radia
Print

Польшча за 4 млрд 750 млн даляраў купіла комплексы Patriot

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.03.2018 18:48
  • Patriot.mp3
«Гэта абсалютна новая старонка польскай гісторыі й, перш за ўсё, гісторыі польскай арміі».
Зэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotЗэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotDarkone/wikipedia.org/CC BY-SA 2.5

Польшча падпісала кантракт на пакупку першай партыі амэрыканскага супрацьракетнага комплексу Patriot. Замацаваньне дамовы подпісамі адбылося ў польскай сталіцы ва ўрачыстай атмасфэры.
З польскага боку кантракт падпісаў міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. У цырымоніі ўдзел прынялі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі й амбасадар ЗША ў Варшаве Пол Джонс.
Згодна з дакумэнтам, першыя сыстэмы Patriot прыбудуць у Польшчу ў 2022 годзе. Кошт кантракту складае 4 млрд 750 млн даляраў. Яшчэ ў лістападзе 2017 году працягваліся перамовы аб тым, каб сума ўгоды не перавышала 10 млрд даляраў.
Падчас выступленьня Анджэй Дуда падкрэсьліў, што дзякуючы падпісанаму пагадненьню Польшча далучыцца да сусьветнай эліты.
А.Дуда: Гэтая сыстэма стане асновай супрацьракетнай абароны Польшчы на бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі. Само сабой, з гадамі яна будзе абнаўляцца. Самае галоўнае, што пакладзены пачатак, што Польшча далучаецца да элітных дзяржаў, у распараджэньні якіх знаходзіцца сыстэма Patriot. Гэта абсалютна новая старонка польскай гісторыі й, перш за ўсё, гісторыі польскай арміі.
У сваю чаргу пасол ЗША ў Польшчы Пол Джонс сказаў, што пакупка комплексаў Patriot – гэта новая старонка ў гісторыі як Польшчы, так і НАТО. Кіраўнік дыпляматычнай установы зазначыў, што гэта таксама прыклад амэрыканска-польскай дружбы.
П.Джонс: Падпісаньне кантракту – гэта новая старонка ў гісторыі Польшчы й НАТО. Польшча далучаецца да 15 краін, якія маюць на ўзбраеньні правераныя на полю боя сыстэмы Patriot. Гэта асноўная антыракетная зброя амэрыканскай арміі, яна кампатыбільная са старндартамі НАТО. Гэты гістарычны момант зьяўляецца вынікам сустрэчы прэзыдэнтаў Трампа й Дуды ў Варшаве, а таксама працы многіх людзей па абодвух баках Атлянтыкі.
Раней прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі сказаў, што Польшчы ў ходзе перамоў удалося атрымаць ад амэрыканцаў добрыя ўмовы пакупкі сыстэм. Кіраўнік Кабміну падкрэсьліў, што Варшава атрымае найноўшую вэрсію антыракетных сыстэм. «Гэта сьведчыць пра тое, што супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША як у сфэры палітычнай, так і ў сфэры вайсковай знаходзіцца на высокім узроўні», – сказаў Маравецкі.
Patriot – гэта амэрыканскі супрацьракетны комплекс, які распрацаваў і выпускае канцэрн Raytheon. У ЗША яго прынялі на ўзбраеньне ў 1982 годзе.
Таксама гэтая сыстэма ёсьць на ўзбраеньні, у прыватнасьці, у Нямеччыне, Японіі, Нідэрляндах, Грэцыі, Гішпаніі, Саудаўскай Арабіі, Катара. Patriot таксама павінен зьявіцца ў румынскай арміі, а Швэцыя пакуль абвясьціла аб плянах закупіць сыстэму. Зразумела, зброя пастаянна мадэрнізавалася й на ўзбраеньні ў Польшчы будзе апошняе пакаленьне комплексаў
Падобнай супрацьракетнай сыстэмай зьяўляецца расейскі комплекс С-300. Параўноўваць з апошнім комплексам С-400 «Триумф», паводле некаторых экспэртаў, не прыходзіцца, паколькі згаданая зброя на пакаленьне сучасьнейшая ў параўнаньні з амэрыканскай сыстэмай. Нагадаем таксама, што С-400 «Триумф» знаходзяцца на ўзбраеньні ў Беларусі – у 2016 годзе два дывізіёны зброі былі пастаўленыя беларускай арміі.
Валеры Саўко

Польшча падпісала кантракт на пакупку першай партыі амэрыканскага супрацьракетнага комплексу Patriot. Замацаваньне дамовы подпісамі адбылося ў польскай сталіцы ва ўрачыстай атмасфэры.

З польскага боку кантракт падпісаў міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. У цырымоніі ўдзел прынялі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі й амбасадар ЗША ў Варшаве Пол Джонс.

Згодна з дакумэнтам, першыя сыстэмы Patriot прыбудуць у Польшчу ў 2022 годзе. Кошт кантракту складае 4 млрд 750 млн даляраў. Яшчэ ў лістападзе 2017 году працягваліся перамовы аб тым, каб сума ўгоды не перавышала 10 млрд даляраў.

Падчас выступленьня Анджэй Дуда падкрэсьліў, што дзякуючы падпісанаму пагадненьню Польшча далучыцца да сусьветнай эліты.

А.Дуда: Гэтая сыстэма стане асновай супрацьракетнай абароны Польшчы на бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі. Само сабой, з гадамі яна будзе абнаўляцца. Самае галоўнае, што пакладзены пачатак, што Польшча далучаецца да элітных дзяржаў, у распараджэньні якіх знаходзіцца сыстэма Patriot. Гэта абсалютна новая старонка польскай гісторыі й, перш за ўсё, гісторыі польскай арміі.

У сваю чаргу пасол ЗША ў Польшчы Пол Джонс сказаў, што пакупка комплексаў Patriot – гэта новая старонка ў гісторыі як Польшчы, так і НАТО. Кіраўнік дыпляматычнай установы зазначыў, што гэта таксама прыклад амэрыканска-польскай дружбы.

П.Джонс: Падпісаньне кантракту – гэта новая старонка ў гісторыі Польшчы й НАТО. Польшча далучаецца да 15 краін, якія маюць на ўзбраеньні правераныя на полю боя сыстэмы Patriot. Гэта асноўная антыракетная зброя амэрыканскай арміі, яна кампатыбільная са старндартамі НАТО. Гэты гістарычны момант зьяўляецца вынікам сустрэчы прэзыдэнтаў Трампа й Дуды ў Варшаве, а таксама працы многіх людзей па абодвух баках Атлянтыкі.

Раней прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі сказаў, што Польшчы ў ходзе перамоў удалося атрымаць ад амэрыканцаў добрыя ўмовы пакупкі сыстэм. Кіраўнік Кабміну падкрэсьліў, што Варшава атрымае найноўшую вэрсію антыракетных сыстэм. «Гэта сьведчыць пра тое, што супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША як у сфэры палітычнай, так і ў сфэры вайсковай знаходзіцца на высокім узроўні», – сказаў Маравецкі.

Patriot – гэта амэрыканскі супрацьракетны комплекс, які распрацаваў і выпускае канцэрн Raytheon. У ЗША яго прынялі на ўзбраеньне ў 1982 годзе.Таксама гэтая сыстэма ёсьць на ўзбраеньні, у прыватнасьці, у Нямеччыне, Японіі, Нідэрляндах, Грэцыі, Гішпаніі, Саудаўскай Арабіі, Катара. Patriot таксама павінен зьявіцца ў румынскай арміі, а Швэцыя пакуль абвясьціла аб плянах закупіць сыстэму.

Зразумела, зброя пастаянна мадэрнізавалася й на ўзбраеньні ў Польшчы будзе апошняе пакаленьне комплексаўПадобнай супрацьракетнай сыстэмай зьяўляецца расейскі комплекс С-300. Параўноўваць з апошнім комплексам С-400 «Триумф», паводле некаторых экспэртаў, не прыходзіцца, паколькі згаданая зброя на пакаленьне сучасьнейшая ў параўнаньні з амэрыканскай сыстэмай. Нагадаем таксама, што С-400 «Триумф» знаходзяцца на ўзбраеньні ў Беларусі – у 2016 годзе два дывізіёны зброі былі пастаўленыя беларускай арміі.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт