Польшча робіць стаўку на лекараў з Украіны й Беларусі
Палякі плянуюць спрасьціць правілы прызнаваньня дыплёмаў, выдадзеных ВНУ ў краінах Усходняй Эўропы.
Міністэрства аховы здароўя хоча, каб лекары з дыплёмам, атрыманым ва Ўсходняй Эўропе, асабліва на Ўкраіне, маглі хутчэй пачаць лячыць пацыентаў у Польшчы. Таму ў пачатку сакавіка Мінздароўя зьвярнулася да Міністэрства навукі й вышэйшай адукацыі з просьбай аб унясеньні адпаведных зьменаў у правілы па прызнаваньні дыплёмаў, атрыманых за мяжой, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, атрымаць дазвол на мэдыцынскую практыку ў Польшчы ў цяперашні час стараецца каля 500 чалавек. Гэта ў асноўным палякі, якія закончылі мэдунівэрсытэты, напрыклад, ва Ўкраіне, але хочуць працаваць у Польшчы.
Выпускнікі мэдыцынскіх унівэрсытэтаў з Усходняй Эўропы павінны быць для Польшчы спосабам на ліквідацыю насьпяваючай праблемы зь недахопам лекараў.
Паводле Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва й разьвіцьця, у Польшчы на 1 тысячу жыхароў прыходзіцца толькі 2,4 лекара. У тым жа часе сярэдняя па Эўразьвязе складае 3,5 лекара. Апрача таго, перад абліччам розных праблемаў у службе аховы здароўя у Польшчы частка выпускнікоў польскіх унівэрсытэтаў плянуе зьехаць на працу за мяжу.
Цяпер сярод замежных лекараў, якія атрымалі права практыкаваць у Польшчы, найбольшую групу складаюць украінцы - 314 чалавек, то бок 36% ад усіх замежных мэдыкаў. На другім месцы апынуліся беларусы – 138 чалавек. Украінцы лідыруюць таксама сярод стаматолягаў.
Паводле Галоўнай лекарскай палаты, у 2017 годзе польскі экзамен, які трэба здаць, каб атрымаць дазвол на мэдыцынскую практыку ў Польшчы, здавалі 245 замежнікаў, то бок на 50% больш, чым годам раней, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз