Палякі не павінны прэтэндаваць на мэнэджэрскія пасады ва Ўкраіне
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
12.03.2018 12:14
Такія прызначэньні толькі паглыбляюць непатрэбны стэрэатып "паляк - гэта пан".
pixabay. com/Public Domain/CC0 Creative Commons
У выданьні «Rzeczpospolita» інтэрвію са старшынём Праграмнай рады форуму Польшча – Украіна Зыгмунтам Бэрдыхоўскім. Ён кажа, што найбольш карысьці адкрыцьцё мяжы паміж Польшчай і Ўкраінай прыносіць малым і сярэднім польскім фірмам. Гандлёвы абмен паміж дзьвюма краінамі хутка расьце, на 20-30% у год. Гэта фэнамэнальная зьява, беручы пад увагу тое, што Ўкраіна знаходзіцца ў стане вайны.
Украінцы часта нэгатыўна ўспрымаюць прызначэньне польскіх мэнэджэраў, у тым ліку былых палітыкаў, на кіруючыя пасады ва Ўкраіне. Бэрдыхоўскі кажа, што лепш палякам не брацца за такую працу. Цягам некалькіх сотняў гадоў ва ўкраінцаў склаўся стэрэатып, што паляк – гэта пан. Таму палякі, асабліва былыя палітыкі, – ня самы лепшы варыянт, асабліва на кіруючых пасадах у кампаніях, якія павінны прайсьці сур'ёзныя зьмены. У такой атмасфэры ніякія рэформы ня пройдуць, паколькі ўкраінцы ўспрымуць гэта як загад – маўляў, замежжа так хоча.
Палякі ў 90-ыя гады правялі рэформы, паколькі яны разумелі, што сацыялізм закончыўся, няма іншага шляху. Зьмены адбыліся не таму, што так хацела заграніца, хаця якраз гэтага Захад таксама хацеў. Але замежжа за ўкраінцаў нічога ня зробіць. Яны самі павінны хацець і разумець неабходнасьць рэфармаваньня дзяржавы.
Rzeczpospolita/нг